Расія заглушыла сістэму GPS самалёта Каралеўскіх ВПС, на борце якога знаходзіўся міністр абароны Вялікабрытаніі Джон Хілі, які вяртаўся з Эстоніі ў Лондан. На працягу амаль трох гадзін экіпаж не мог карыстацца спадарожнікавай навігацыяй, і пілотам давялося пераключыцца на рэзервовую сістэму кіравання палётам.
Акрамя міністра абароны, на борце самалёта Каралеўскіх ВПС знаходзіліся ваенныя і палітычныя дарадцы, вайсковыя афіцэры і журналісты. Па словах пасажыраў, некаторыя бартавыя прылады таксама выйшлі з ладу.
Міністэрства абароны Вялікабрытаніі пакуль не апублікавала афіцыйнай заявы з гэтай нагоды.
Міністр абароны Вялікабрытаніі вяртаўся ў Лондан пасля сустрэчы з брытанскімі войскамі, размешчанымі ў Эстоніі каля расійскай мяжы. Яны ўдзельнічаюць у буйных вучэннях НАТА, мэтай якіх з'яўляецца ўмацаванне бяспекі краін Балтыі і стрымліванне Расіі ад магчымай агрэсіі.
Некалькі дзён раней расійскія знішчальнікі Су-35 і Су-27 здзейснілі небяспечныя манеўры побач з брытанскім разведвальным самалётам Каралеўскіх ВПС над Чорным морам. Адзін з расійскіх знішчальнікаў наблізіўся да брытанскага самалёта дастаткова блізка, што прывяло да спрацоўвання сістэмы сігналізацыі і адключэння аўтапілота.
IAR/аз