Беларуская Служба

Еўракамісія размарозіла сродкі ЕС для Венгрыі

29.05.2026 16:30
— Я вельмі ўдзячны. Мы дасягнулі гістарычнага прарыву, — пракаментаваў прэм'ер-міністр Венгрыі.
  i
Петэр Мадзьяр i Урсула фон дэр Ляен PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўрапейская камісія размарозіла сродкі ЕС для Венгрыі. Старшыня Камісіі Урсула фон дэр Ляен абвясціла пра гэта пасля сустрэчы ў Бруселі з прэмʼерам Венгрыі Петэрам Мадзьярам. Гаворка ідзе пра 10 мільярдаў еўра з Фонду аднаўлення і 6 мільярдаў еўра з бюджэту ЕС, у тым ліку з Фонду згуртавання (анг. Cohesion Fund).

Гэтыя сродкі былі замарожаныя падчас кіравання ўраду Віктара Орбана з-за парушэнняў вяршэнства закона і адсутнасці незалежнасці судовай сістэмы.

Да апошняй хвіліны было незразумела, ці ўхваліць Камісія разблакаванне згаданых сродкаў. Нягледзячы на тое, што Брусель вітаў перамогу Петэра Мадзьяра на красавіцкіх выбарах, але ЕС чакаў канкрэтнага плана рэформаў для аднаўлення незалежнасці судовай сістэмы, прыняцця мер па барацьбе з карупцыяй і забеспячэння правілаў грамадскіх тэндэраў.

 Для Венгрыі пачынаецца новая эра. Пасланні і сімвалы важныя, але цяжкая праца мае вырашальнае значэнне, — сказала кіраўнічка Камісіі пасля сустрэчы з прэмʼерам Венгрыі.

Урсула фон дэр Ляен пералічыла дзеянні, якія ўжо прыняў урад у Будапешце, і абвясціла аб выдзяленні сродкаў.

 Я вельмі ўдзячны. Мы дасягнулі гістарычнага прарыву,  пракаментаваў прэмʼер-міністр Венгрыі.

Акрамя таго, пачынаючы з новага навучальнага года, Венгрыя вернецца да праграмы студэнцкага абмену ЕС «Эрасмус».

IAR/аз

Прэзідэнт Венгрыі адмаўляецца сыходзіць у адстаўку

18.05.2026 17:20
Тамаш Шуёк мае намер выконваць свае абавязкі да канца тэрміну, а патрабаванне новага ўрада лічыць нападам на інстытут прэзідэнта.