Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Летась грамадзянства Германіі атрымала рэкордная колькасць іншаземцаў

03.06.2026 17:45
У гэтым спісе таксама высокая доля палякаў —  найбольшая з 2017 года.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Noel/pixabay.com/CC0 Public Domain

У мінулым годзе больш за 300 тысяч іншаземцаў атрымалі грамадзянства Германіі. Кожны пяты ў гэтым спісе — сірыец.

Таксама высокая доля палякаў у гэтым спісе — больш за 6 200 чалавек. Гэта самы высокі паказчык з 2017 года. Сярод грамадзян Еўрапейскага Саюза толькі румыны часцей за палякаў атрымлівалі грамадзянства Германіі ў мінулым годзе. Аднак сярод усіх краін Польшча заняла 14-е месца.

Найбольшая колькасць станоўча разгледжаных заявак на атрыманне нямецкага грамадзянства тычыцца сірыйцаў, хоць 65,5 тысячы — гэта значна менш, чым у папярэднім годзе.

Сірыйцы, якія 10 гадоў таму ўцяклі ад рэжыму Башара Асада, у асноўным атрымалі ўжо нямецкае грамадзянства, нават калі некаторыя з іх цяпер вярнуліся ў Сірыю або плануюць гэта зрабіць.

Паводле найноўшых дадзеных нямецкага Статыстычнага ўпраўлення, туркі — другая па велічыні група, за імі ідуць расіяне — 20 тысяч выдадзеных рашэнняў аб грамадзянстве. Дарэчы, гэта ўдвая больш, чым у выпадку ўкраінцаў.

Дзве асноўныя рэгіянальныя групы — гэта азіяцкія краіны — ад Ізраіля да Індыі — і балканскія дзяржавы.

Рэкордная колькасць новых немцаў у першую чаргу з'яўляецца вынікам скарачэння тэрміну падачы заявы на атрыманне нямецкага пашпарта з васьмі да пяці гадоў, пры гэтым іншаземцы могуць захаваць сваё першапачатковае грамадзянства.

IAR/аз