Беларуская Служба

Знішчальнікі НАТА збілі беспілотнік над Латвіяй

08.06.2026 10:25
Раней вайскоўцы выпусцілі папярэджанні аб пагрозах у паветранай прасторы.
Dassault Rafale B,
Dassault Rafale B, ВПС ФранцыіAutorstwa Tim Felce (Airwolfhound) - Rafale - RIAT 2009, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=27816011

Латвійская армія абвясціла, што французскія знішчальнікі НАТА, якія ўдзельнічалі ў місіі па патруляванні паветранай прасторы краінаў Балтыі, збілі беспілотнік, які ўвайшоў у паветраную прастору Латвіі.

Беспілотнік быў збіты пасля таго, як ва ўсходняй частцы краіны былі выпушчаны папярэджанні аб пагрозах у паветранай прасторы. У прыватнасці жыхарам раілі, у тым ліку, знайсці бяспечнае сховішча.

У траўні жыхары ўсходняй Латвіі атрымалі ў агульнай складанасці дзевяць папярэджанняў аб пагрозах з боку беспілотнікаў. Раней у гэтым месяцы два беспілотнікі ўрэзаліся ў пустыя паліўныя бакі ў Рэзекнэ, а адзін выбухнуў у возеры Дрыдза. У астатніх выпадках беспілотнікі альбо не былі выяўленыя ў паветранай прасторы Латвіі, альбо хутка пакідалі яе.

IAR/аз

Латвія прызнала правал СПА пасля інцыдэнту з дронамі 

09.05.2026 08:44
Цяпер латвійскія вайскоўцы правераць, ці дастаткова эфектыўная абарона на ўсходняй мяжы краіны.