Беларуская Служба

Венгрыя абмяжоўвае прыток замежных работнікаў

08.06.2026 16:30
Абмежавальныя меры, якія ўводзяць улады Венгрыі, тычацца не ўсіх краін.
Сцяг ВенгрыіPhoto:RGY23/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Венгрыі выконвае адно са сваіх галоўных перадвыбарчых абяцанняў адносна рынку працы. З чэрвеня Венгрыя больш не будзе выдаваць дазволаў на працу па спрошчанай працэдуры грамадзянам краін, якія не з’яўляюцца членамі Еўрасаюза.

Першае рашэнне тычыцца грамадзян Філіпін, Грузіі і Арменіі. Прэс-сакратар урада Ванда Сондзі абвясціла, што гэта першы этап больш шырокай рэформы, якая абмяжоўвае прыток работнікаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕС.

Паводле ўладаў, прысутнасць замежнікаў на рынку працы абмяжоўвае рост заработнай платы венграў і перашкаджае паляпшэнню ўмоў працаўладкавання.

Новыя правілы не будуць распаўсюджвацца на тых, хто ўжо працуе ў Венгрыі. Такія асобы змогуць падоўжыць свае дазволы на пражыванне і працу, а заяўкі, пададзеныя раней, будуць разглядацца ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі.

Прадстаўнікі бізнесу і Еўрапейская камісія папярэдзілі, што далейшыя абмежаванні на прыток замежных работнікаў могуць закрануць венгерскую эканоміку, асабліва вытворчасць і паслугі — сектары, у якіх працуе прыкладна два працэнты ўсіх работнікаў.

Узровень беспрацоўя ў Венгрыі складае 4,5 працэнты і ён ніжэйшы за сярэдні паказчык па Еўропе.

IAR/аз