Беларуская Служба

Капітана Air Canada абвінавацілі ў адсутнасці ліцэнзіі пілота. Ён лётаў самалётамі 17 гадоў

10.06.2026 13:21
59-гадовы пілот пачаў сваю карʼеру ў 1998 годзе і быў капітанам з 2009 года, здзейсніў больш за 900 рэйсаў і зарабіў мільёны долараў.
 Airbus A330-300  Air Canada.
Самалёт Airbus A330-300 авіякампаніі Air Canada. commons.wikimedia.org/Adrian Pingstone/public domain

Былога капітана Air Canada абвінавацілі ў падробцы ліцэнзій, якімі ён карыстаўся на працягу ўсёй сваёй кар'еры. Мужчыну затрымалі, паведамляе партал Euronews.

59-гадовы Джэфры Уол, які пачаў сваю карʼеру ў 1998 годзе і быў капітанам з 2009 года, здзейсніў больш за 900 рэйсаў і зарабіў мільёны долараў.

Паліцыя паведаміла, што хоць у мужчыны была дзеючая ліцэнзія камерцыйнага пілота, але ў яго не было неабходнай ліцэнзіі для кіравання вялікімі самалётамі.

Авіякампанія Air Canada заявіла, што інцыдэнт не ўяўляў пагрозы бяспецы, паколькі ўсе пілоты праходзяць абавязковае навучанне кожныя шэсць месяцаў. Джэфры Уол таксама праходзіў падрыхтоўку кожныя паўгода, і ніякіх заўваг у прафесійным плане да яго не было.

вс