Беларуская Служба

Дональд Трамп: Пагадненне з Іранам можа быць падпісанае ў гэтыя выходныя

12.06.2026 11:04
Амерыканскі лідар таксама заявіў, што пасля падпісання пагаднення, якое ён назваў «вялікім рашэннем», можа быць адноўлены рух праз Армузскі праліў. 
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.PAP/EPA/AL DRAGO / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пагадненне з Іранам можа быць падпісана ўжо ў найбліжэйшыя выходныя ў адной з еўрапейскіх краін. Паводле яго, Вашынгтон на перамовах будзе прадстаўляць віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс.

— Самае важнае, у нас ёсць пагадненне, паводле якога Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй. Гэта і было галоўнай мэтай усяго працэсу, праз які нам давялося прайсці, каб гэтага дасягнуць.

Гэта сапраўды вялікая рэч — вельмі вялікая. Неўзабаве адбудзецца падпісанне пагаднення, а дакументы ўжо практычна ў канчатковай форме. Пабачым.  Усё выглядае вельмі добра.  Яны хочуць гэтага гэтак жа моцна, як і ўсе астатнія. І я думаю, што дзякуючы гэтаму паміж бакамі могуць скласціся добрыя адносіны.

Амерыканскі лідар таксама заявіў, што пасля падпісання пагаднення, якое ён назваў «вялікім рашэннем», можа быць адноўлены рух праз Армузскі праліў. 

Акрамя таго, Трамп паведаміў, што ўжо размаўляў з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньягу і плануе перамовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

iar/эж