Урад Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў згадзіўся заплаціць Ірану да 20 млрд долараў ЗША ўзамен за спыненне атакаў па тэрыторыі краіны. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.
Паводле агенцтва, дзве крыніцы паведамілі пра тое, што ААЭ выдзяляць Тэгерану ў бліжэйшы час 10 млрд долараў, пры гэты 3 млрд з якіх ужо пераведзеныя Ірану. У сваю чаргу дзве іншыя крыніцы паінфармавалі, што агульная сума сродкаў складзе 20 млрд долараў.
Тым часам Міністэрства замежных справаў ААЭ ў суботу раніцай апублікавала заяву, у якой катэгарычна абвергла паведамленні аб пераводзе сродкаў Тэгерану. Інфармацыя аб перадачы ісламскай рэспубліцы мільярдаў долараў у МЗС назвалі «цалкам ілжывай і неабгрунтаванай».
вс