Беларуская Служба

Трамп асудзіў удар Ізраіля па Бейруце на фоне мірнага ўрэгулявання з Іранам

14.06.2026 17:45
Адной з галоўных умоў іранскага боку ў рамках мемарандума, які меў быць падпісаны з ЗША сёння, зʼяўляецца спыненне Ізраілем атакаў на Ліван.
           .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў сённяшнія авіяўдары Ізраіля па ліванскай сталіцы Бейруту.PAP/EPA/WAEL HAMZEH

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў сённяшнія авіяўдары Ізраіля па ліванскай сталіцы Бейруту. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Truth Social.

– Сённяшняя атака на Бейрут не павінна была адбыцца, асабліва ў такі дзень, калі мы так блізкія да мірнай здзелкі з Іранам. Ізраіль мае права абараняць сябе ад пагроз, але атака, на якую ён адказаў, была вельмі нязначнай і бессэнсоўнай, ніхто не пацярпеў, не быў паранены або забіты, і яна не павінна парушаць гэтага важнага працэсу.

Паводле яго слоў, Вашынгтон і Тэгеран блізкія да заключэння здзелкі, якая прынясе мір у рэгіён, у тым ліку ў Ліване.

– Усе бакі павінны адступіць. Ізраіль не павінен наносіць больш удараў ні па якіх цэлях у Ліване, але і ніякі іншы бок, уключаючы «Хезбалу», не павінен больш наносіць удараў па Ізраілю. Гэта можа быць пачаткам доўгага і прыгожага міру. Давайце гэтага не сапсуем!

Раней старшыня іранскага парламенту Махамад-Багер Галібаф заявіў, што пасля ўдараў Ізраіля па прыгарадзе ліванскага Бейрута казаць аб працягу перамоваў з ЗША немагчыма.

Сёння ЦАХАЛ нанёс удары па аб'ектах «Хезбалы» ў Бейруце ў адказ на абстрэл групоўкай ізраільскай тэрыторыі. Адной з галоўных умоў іранскага боку ў рамках мемарандума, які меў быць падпісаны з ЗША сёння, зʼяўляецца спыненне Ізраілем атакаў на Ліван.

вс