Беларуская Служба

Дональд Трамп: Я падпісаў пагадненне з Іранам

18.06.2026 09:45
У ЗША пагадненне шырока крытыкуецца, як правал палітыкі Дональда Трампа.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/MOHAMMED BADRA

Злучаныя Штаты Амерыкі і Іран падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні з мэтай спынення вайны. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што падпісаў дакумент падчас вячэры ў Версальскім палацы, арганізаванай прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам пасля саміту G7.

З іранскага боку дакумент падпісаў прэзідэнт Масуд Пезешкіян. Падпісанне дакумента пацвердзіў Белы дом.
Гэта нечаканы паварот, бо першапачаткова планавалася, што мемарандум будзе падпісаны ў канцы тыдня ў Швейцарыі.

Дакумент з чатырнаццаці пунктаў прадугледжвае неадкладнае зняцце блакады ЗША ў Армузскім праліве і свабодны праход суднаў на працягу шасцідзесяці дзён перамоваў. Іран павінен нейтралізаваць свае запасы ўзбагачанага ўрану. Аднак дэталі яшчэ трэба ўзгадніць. Узамен Іран атрымае зняцце санкцый і план эканамічнага аднаўлення коштам не менш чым за 300 мільярдаў долараў.

Між тым, у Злучаных Штатах пагадненне шырока крытыкуецца як правал палітыкі Дональда Трампа. Каментатары звяртаюць увагу, што Іран атрымлівае зняцце санкцый без выразнай дэкларацыі адносна ўзбагачэння ўрану. Ён таксама зможа пашырыць сваю праграму балістычных ракет.

Крытыкі падкрэсліваюць, што ЗША выдаткавалі дзясяткі мільярдаў долараў на вайну і значна вычарпалі свае запасы боепрыпасаў, а Іран у рэшце рэшт стаў мацнейшым.

IAR/az