У Сусветны дзень уцекача, які адзначаецца 20 чэрвеня, Міжнародная арганізацыя па міграцыі (IOM) папярэдзіла пра небяспеку дэзінфармацыі, скіраванай супраць уцекачоў і мігрантаў. На думку экспертаў, фальшывыя паведамленні пра мігрантаў усё часцей выкарыстоўваюцца ў палітычных мэтах і спрыяюць росту ксенафобіі ды грамадскай палярызацыі.
Паводле IOM, найбольш распаўсюджаныя стэрэатыпы прадстаўляюць мігрантаў як крыніцу злачыннасці, пагрозу бяспецы або цяжар для эканомікі, хоць такія сцвярджэнні часта не маюць фактычных пацвярджэнняў.
Паводле апошніх дадзеных ААН, у свеце налічваецца каля 122 млн уцекачоў, а агульная колькасць мігрантаў перавышае 300 млн чалавек.
Эксперты адзначаюць, што дэзінфармацыя асабліва актыўна выкарыстоўвае тэмы бяспекі, здароўя і нацыянальнай ідэнтычнасці. Такія кампаніі могуць падрываць давер у грамадстве і ўскладняць кіраванне міграцыйнымі працэсамі.
Разам з тым даследаванні паказваюць, што значная частка жыхароў еўрапейскіх краін, у тым ліку Польшчы, па-ранейшаму гатовая падтрымліваць гуманітарную дапамогу ўцекачам.
pap/эж