Беларуская Служба

Складаныя перамовы ў Швейцарыі. ЗША і Іран абмяркуюць умовы завяршэння вайны

21.06.2026 13:34
Павінна адбыцца сумесная сустрэча ўсіх чатырох дэлегацый.
      .
Месца перамоў на курорце Бюргеншток у Швейцарыі.PAP/EPA/URS FLUEELER

Сёння ў Швейцарыі пачынаюцца перамовы паміж прадстаўнікамі ЗША і Ірана. Пакістан і Катар выступаюць пасрэднікамі.

Павінна адбыцца сумесная сустрэча ўсіх чатырох дэлегацый. Паводле слоў прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Ірана, перамовы, як чакаецца, завершацца яшчэ сёння. Іран хоча ведаць, ці мае ЗША дастатковы кантроль над Ізраілем, каб забяспечыць спыненне ваенных дзеянняў супраць «Хезбалы» у Ліване. Эсмаіл Багаі таксама абвясціў, што будуць абмеркаваны пытанні, звязаныя са зняццем санкцый на іранскую нафту і размарозкай іранскіх актываў.

Агулам перамовы паміж Вашынгтонам і Тэгеранам павінны працягвацца 60 дзён. На працягу гэтага часу павінны быць падрыхтаваныя канчатковыя ўмовы мірнага пагаднення паміж Іранам і ЗША. Амерыканцаў асабліва цікавіць пытанне іранскай ядзернай зброі.

Паводле слоў іранцаў, Армузскі праліў застаецца закрытым. Аднак службы, якія кантралююць глабальнае суднаходства, паказваюць на некаторы рух суднаў у гэтым раёне, хоць ён і вельмі абмежаваны.

IAR/нг