Беларуская Служба

Politico: Бельгійскія ўлады выдалі Еўрапейскі ордэр на арышт былога камісара ЕС па пытаннях міграцыі

23.06.2026 15:46
Дзімітрыс Аўрамапулас звязаны са скандалам «Катаргейт», які выбухнуў у ЕП у снежні 2022 года.
Дзімітрыс Аўрамапуласwww.iapopsi.gr

Бельгійскія ўлады выдалі еўрапейскі ордэр на арышт былога грэчаскага камісара ЕС па пытаннях міграцыі Дзімітрыса Аўрамапуласа ў сувязі са скандалам «Катаргейт», паведаміла выданне Politico.

Як нагадвае Politico, скандал «Катаргейт» выбухнуў у снежні 2022 года — пасля таго, як Аўрамапулас пакінуў Еўрапейскую камісію, калі бельгійская паліцыя правяла серыю праверак у офісах у Бруселі, арыштавала ключавых падазраваных і канфіскавала пакеты з грашыма ў рамках аднаго з найбуйнейшых расследаванняў карупцыі ў ЕС.

Асноўныя абвінавачванні тычацца таго, што падазраваныя, звязаныя з Еўрапейскім парламентам, прымалі грошы або падарункі ў абмен за прасоўванне інтарэсаў Катара.

Бельгійскія ўлады выклікалі былога камісара для дачы паказанняў амаль год таму, але ён да гэтага часу не з'явіўся. Паколькі Аўрамапулас у цяперашні час зʼяўляецца членам грэчаскага парламента, палата павінна прагаласаваць за зняцце з яго імунітэту, каб ордэр на арышт быў выкананы.

PAP/яс