Беларуская Служба

Еўропа змагаецца са спёкай

24.06.2026 08:19
Аўторак быў самым гарачым днём у Францыі з пачатку вядзення назіранняў у 1947 годзе, у некалькіх гарадах была зафіксавана тэмпература вышэй за 40 градусаў Цэльсія.
МіланPAP/EPA/LAURENT GILLIERON

У аўторак самы высокі ўзровень спёкі — чырвоны ўзровень небяспекі  дзейнічаў у 54 французскіх дэпартаментах, якія ахопліваюць больш за палову краіны. Ніколі раней такая вялікая частка Францыі (мацерыковая Францыя мае 96 дэпартаментаў) не знаходзілася пад самым высокім узроўнем небяспекі з-за спёкі. З-за выключнай спёкі ў аўторак днём Эйфелева вежа ў Парыжы была зачынена.

У брытанскай сталіцы, дзе тэмпература дасягнула больш за 30 градусаў Цэльсія. Спёка паралізавала брытанскую чыгунку, шматлікія чыгуначныя перавозкі былі адменены і нацыянальны чыгуначны аператар заклікаў пасажыраў «падарожнічаць толькі ў выпадку крайняй неабходнасці» ў сераду і чацвер.

Брытанскае метэаралагічнае бюро выпусціла чырвонае папярэджанне аб экстрэмальнай спёцы на сераду і чацвер, калі прагназуецца пік тэмпературы ў Вялікабрытаніі  чакаецца, што тэмпература дасягне не менш за 39 градусаў Цэльсія.

Нацыянальная метэаралагічная служба Іспаніі Aemet выпусціла чырвонае папярэджанне ў аўторак: тэмпература дасягне 44°C на поўдні краіны ў Андалусіі і 40°C у Кантабрыі і Краіне Баскаў на поўначы.

У Бельгіі пачатковая школа ў Тэрвурэне, недалёка ад Бруселя, была вымушана перанесці выпускныя экзамены ў царкву, якая знаходзіцца побач.

Высокія тэмпературы, якія могуць дасягнуць 30-35°C, набліжаюцца і да Швецыі, дзе засуха на поўдні краіны ўжо выклікае сур'ёзны дэфіцыт вады. У Вісбю на Готландзе, дзе 30-40 тысяч гасцей наведалі палітычны тыдзень у Альмедалене, водаправодныя станцыі знізілі ціск у кранах. Акрамя таго, улады вырашылі закрыць пункты грамадскага пітнога водазабеспячэння.

Германія таксама рыхтуецца да экстрэмальных тэмператур, якія, як чакаецца, працягнуцца да канца тыдня. Папярэдні рэкорд тэмпературы чэрвеня для Германіі быў усталяваны 30 чэрвеня 2019 года ў Бернбургу, Саксонія-Ангальт, дзе максімальная тэмпература складала 39,6°C. Аднак сіноптыкі папярэджваюць, што гэты рэкорд можа быць пабіты ў выхадныя, бо ў некаторых месцах прагназуецца тэмпература вышэй за 40°C.

Італія таксама адчуе высокія тэмпературы. У аўторак у 15 італьянскіх гарадах дзейнічаў найвышэйшы ўзровень трывогі з-за экстрэмальнай спёкі. Аднак у бліжэйшыя дні гэтая трывога будзе пашырана  у сераду яна будзе распаўсюджвацца на 16 з 27 гарадоў, і на 17 у чацвер. Небяспечная спёка назіраецца ў многіх гістарычных гарадах, такіх як Рым, Балоння, Фларэнцыя і Венецыя.

Таксама ў Польшчы Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі ў аўторак абвясціў папярэджанні аб спёцы II узроўню для трох ваяводстваў на захадзе Польшчы — Любускага, Ніжняй Сілезіі і заходняй часткі Вялікапольскага ваяводства,  дзе дзённая тэмпература можа падняцца да 34°C, а начная  да 19°C.

ав