Беларуская Служба

Мяркуецца, што ў выніку землятрусу ў Венесуэле маглі загінуць дзясяткі тысяч чалавек

25.06.2026 10:35
Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, першы землятрус меў магнітуду 7,2, а другі — 7,5 бала.
Разбурэнні пасля землятрусу PAP/EPA/Ronald Peńa R

Прынамсі 32 смяротныя ахвяры і больш за 700 параненых у выніку двух магутных землятрусаў, якія абрынуліся на Венесуэлу. Выконваючая абавязкі прэзідэнта Дэлсі Радрыгес адзначыла, што колькасць ахвяр, верагодна, павялічыцца.

Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, першы землятрус меў магнітуду 7,2, а другі — 7,5 бала.

— Верагодная вялікая колькасць ахвяр і значныя разбурэнні,  гаворыцца ў заяве агенцтва.

Мяркуецца, што маглі загінуць дзясяткі тысяч ці нават больш за 100 тысяч чалавек.

Дэлсі Радрыгес сказала, што ўлады пакуль атрымалі паведамленні пра 32 загінулых і больш за 700 параненых, але пакуль не маюць дадзеных са штата Ла-Гуайра, недалёка ад Каракаса, які, як яна падкрэсліла, найбольш пацярпеў ад катастрофы.


. PAP/EPA/RAYNER PENA

Фота і відэа, размешчаныя ў сацыяльных сетках, дэманструюць паніку і хаос на вуліцах, а таксама абрынутыя жылыя дамы і шырокамаштабныя разбурэнні ў Каракасе і іншых гарадах.

Міжнародны аэрапорт каля сталіцы быў зачынены з-за разбурэнняў.

Улады ЗША і некалькіх лацінаамерыканскіх краін, у тым ліку Сальвадора, Эквадора, Аргенціны, Уругвая, Бразіліі, Панамы, Чылі і Мексікі, выказалі спачуванне і гатоўнасць аказаць дапамогу Венесуэле пасля катастрофы.

ав