Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША ўзмацняюць вайсковую прысутнасць на Блізкім Усходзе

02.10.2026 18:21
Да канца лістапада ў рэгіён маюць прыбыць 9–10 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Пентагон накіроўвае на Блізкі Усход авіяносец USS Theodore Roosevelt з караблямі суправаджэння і марскую пяхоту. Паводле The Wall Street Journal, Дональд Трамп разглядае аднаўленне бамбаванняў Ірана пасля лістападаўскіх выбараў у Кангрэс. Да канца лістапада ў рэгіён маюць прыбыць 9–10 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.

— У іх няма войска. Няма камп’ютарных сістэм супрацьпаветранай абароны. У іх мала што засталося, а мы кантралюем праліў. За апошнія два дні мы перавезлі праз яго больш нафты, чым калі-небудзь у гісторыі — нават да вайны. Наш флот неверагодны. Наша войска неверагоднае — неверагодная праца, якую яны выканалі. Цяпер Іран павінен прыняць рашэнне. Альбо падпішуць вельмі справядлівае пагадненне, альбо перастануць існаваць, — заявіў амерыканскі лідар.

Паводле выдання Axios, пакуль невядома, ці авіяносец заменіць адзін з двух ужо прысутных у рэгіёне, ці далучыцца да іх. Дадатковыя батарэі ЗРК Patriot у Саудаўскай Аравіі і Катары маюць абараняць нафтагазавыя аб’екты ад магчымага іранскага адказу.

iar/эж