Ужо больш за 19 000 фунтаў стэрлінгаў сабрана на дапамогу 19-гадоваму брытанцу, параненаму ў Кракаве. Збор сродкаў у Вялікабрытаніі арганізавала маці Гары Марчанта.
Арганізатары спадзяюцца сабраць 22 000 фунтаў стэрлінгаў. Грошы пойдуць на транспарт юнака ў Вялікабрытанію, далейшае лячэнне і рэабілітацыю, у тым ліку псіхалагічную падтрымку.
У акцыю актыўна ўключыліся таксама палякі ў Вялікабрытаніі.
— Мне вельмі шкада, што нешта падобнае здарылася з Гары ў нашай краіне. Я ахвяраваў дзесяць фунтаў. Гэта няшмат, але можа дапамагчы яму вярнуцца дадому. Сярод ахвярадаўцаў я бачыў шмат польскіх прозвішчаў, і гэта мяне радуе. Я хачу, каб яго сям'я ведала, што яна мае нашу падтрымку, — сказаў Польскаму радыё Марэк.
Паводле сямʼі, стан Гары стабільны, але падлетак усё яшчэ патрабуе лячэння ў бальніцы. Ён вернецца дадому, калі лекары палічаць падарожжа бяспечным для яго здароўя. З-за яго траўмаў, верагодна, спатрэбіцца наземны транспарт.
Гары Марчант быў паранены ў выніку страляніны, якая адбылася 7 лістапада ў цэнтры Кракава. У выніку страляніны загінулі шэсць чалавек, у тым ліку яшчэ адзін брытанец, 32-гадовы Джэймс Кэмпбэл з Шатландыі, а 15 чалавек атрымалі раненні.
IAR/аз