X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Ursus А - асноўны грузавік даваеннага Войска Польскага (ФОТА)

20.07.2019 07:12
Грузавік пакінуў вароты завода ў 1928 годзе: агулам было выпушчана 1200 машын, якая развівала хуткасць да 60 км/г, а на 100 км расходавала 21 л бензіну. 
Аўдыё
  • Грузавік Ursus А пакінуў вароты завода ў ліпені 1928 года
 Ursus   - , 1  2012
Рэпліка Ursus А падчас ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, 1 верасня 2012 годаcommons.wikimedia.org/Adam Kliczek/CC-BY-SA-3.0

У гістарычнай рубрыцы мы расказвалі пра дасягненні інжынераў даваеннай Польшчы. У прыватнасці, знаёмілі нашых слухачоў і чытачоў сайту з польскай зброяй, самалётамі, легкавымі аўтамабілямі. А сёння раскажам пра грузавік, які выкарыстоўваўся ў даваенным Войску Польскім.


Ursus А у Войску Польскім, жнівень 1934 года Ursus А у Войску Польскім, жнівень 1934 года

Грузавік, які называўся Ursus А, пакінуў вароты завода ў ліпені 1928 года, хоць яго гісторыя сягае некалькімі гадамі раней. Агулам варшаўскі завод выпусціў 1200 машын. Дарэчы, Ursus А можна назваць свайго роду польскай «палутаркай», таму што аўто важыла 1540 кг. Частка грузавікоў выкарыстоўвалася таксама для цывільных патрэб.

Дарэчы, на платформе Ursus А для грамадзянскіх патрэб будаваліся пажарныя машыны, цыстэрны, аўтамабілі хуткай дапамогі і аўтобусы з 20 месцамі для сядзення.

Прапануем вашай увазе архіўны запіс Польскага радыё з 1996 года. Гаворыць тагачасны дырэктар варшаўскага Музею тэхнікі Ежы Ясюк.

- Польскі завод Ursus асацыюецца перш за ўсё з трактарабудаваннем. Але гэта не да канца праўда, таму што прадпрыемства Ursus выпускала ў Варшаве таксама аўтамабілі на патрэбы Войска Польскага. Гісторыя вытворчасці гэтага аўто пачалася ў 1923 годзе, калі тагачаснае Міністэрства вайсковых справаў аб’явіла заказ на пастаўкі грузавых аўтамабіляў для арміі. Пасля пэўных кансультацый заказ на вытворчасць машын атрымаў завод Ursus, які пачаў выпускаць аўтамабілі па ліцэнзіі італьянскай кампаніі S.P.A.

Польскі аўтамабіль аднак адрозніваўся ад італьянскага. Па-першае, польскія інжынеры пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара прадпрыемства Вітальда Якуша прыстасавалі грузавік да польскіх прыродных і кліматычных умоў. Па-другое, была павялічаная грузападымальнасць: на італьянскую машыну S.P.A. можна было загрузіць 1,5 т грузу, на польскую – 2,5 т.


Аўтобус на платформе Ursus А Аўтобус на платформе Ursus А

Акрамя таго, была ўзмоцненая канструкцыя і праходнасць машыны, паколькі Ursus А быў вайсковым аўтамабілем, а вось італьянскі грузавік быў прызначаны для цывільных патрэб.

Паводле сучаснікаў, Ursus А быў вельмі надзейнай машынай, якая прайшла праверку ў складаных умовах. Аўто развівала хуткасць да 60 км/г, а на 100 км расходавала 21 л бензіну, што паводле тагачасных умоў было нормай. Надзейнасць грузавіка была правераныя, у прыватнасці, падчас рэйду Варшава – Закапанэ – Варшава ў суворых зімовых умовах снежня 1928 года. Тады ж адзін з грузавікоў падняўся на шчыт Губалуўка каля Закапанэ ў гарах Татры.

Грузавікі Ursus А выпускаліся да 1931 года. На яго платформе польскі інжынеры стварылі бронеаўтамабіль URSUS 29.

На замену Ursus А прыйшла больш сучасная канструкцыя – Polski Fiat 621.

Валерый Саўко

гістарычныя здымкі: Narodowe Archiwum Cyfrowe 

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Машына часу