На ХІХ Сусветных летніх гульнях палякаў замежжа адбыўся скандал – у польскай каманды з Беларусі ледзьве не скралі перамогу.
Сусветныя гульні палякаў замежжа – гэта міжнародная спартовая імпрэза, якая ладзіцца раз на два гады ў розных гарадах Польшчы. Першыя гульні адбыліся ў далёкім 1934 годзе ў Варшаве. У спартовых спаборніцтвах прымаюць удзел палякі, якія жывуць паза межамі Польшчы. З 1986 года таксама ладзяцца Зімовыя гульні палякаў замежжа.
Галоўная мэта Сусветных гульняў палякаў замежжа – гэта інтэграцыі польскіх нацыянальных асяродкаў з розных краінаў свету. Старшыня таварыства ’’Wspólnota Polska’’ Дар'юш Пётр Баніслаўскі распавядае пра сёлетнія, гульні якія адбыліся ў партовым горадзе Гдыня.
’’Гульні, гэта такая імпрэза, якая прыцягвае палякаў з розных кантынентаў. Акалічнасці правядзення сёлетніх гульняў паказваюць, што выбар галоўнага партнёра – Акадэміі ваенна-марскога флоту, выбар месца – Гдыні, даў вельмі добры эфект. Прыехалі ўдзельнікі, яны змагаліся на спартовых пляцоўках, заваёўвалі дзясяткі і сотні медалёў. Трэба памятаць, што было мноства розных дысцыплінаў і багата ўзроставых катэгорый. Аднак, нельга забыць, што пасля спаборніцтваў былі вечары, былі сустрэчы, былі размовы, была культура. Мне падаецца, што гэта былі добрыя гульні для спорту і выдатныя гульні для польскасці. Тут трэба выказаць агромністыя словы падзякі нашым валанцёрам, нашым партэрам, усім тым, хто дапамагаў падчас арганізацыі гэтых гульняў’’.
Сёлета, у 2019 годзе палякі з Аўстраліі ўпершыню прынялі ўдзел у Сусветных гульнях палякаў замежжа. Аўстралійскія палякі здабылі 21 медаль, у агульным камандным заліку яны занялі 16 месца. Агулам, у гульнях прынялі ўдзел польскія каманды з 25 краінаў свету, у тым ліку з Малдовы і нават з Аргентыны. Кіраўнік аўстралійскай каманды Робэрт Філіпіньскі не прыхоўвае свайго задавальнення ад удзелу ў гульнях.
’’Мы правялі выдатны адпачынак у Польшчы, цудоўны час. Пазнаёміліся з тысячамі людзей – імпрэза супер. У Аўстралію мы вязем 21 медаль! У нас усяго шасцёра спартоўцаў, аднак атрымаўся супер вынік. Мы задаволеныя!’’
У адрозненні ад прадстаўнікоў далёкага чырвонага кантыненту, беларускія палякі рэгулярна прымаюць удзел у Сусветных гульнях палякаў замежжа. Палякі з Беларусі ў агульным камандным заліку амаль заўжды займаюць прызавыя месцы.
Сёлета на гульні ў Гдыню Саюз палякаў Беларусі накіраваў 80 спартоўцаў, пераважна з Гродна, Ліды і Ваўкавыску. Традыцыйна палякі з Беларусі разлічвалі на прызавое месца, аднак падчас урачыстага завяршэння гульняў адбыўся сапраўдны скандал. Пра гэта распавядзе кіраўнік каманды беларускі палякаў, старшыня спартовага клубу Саюзу Палякаў Беларусі пад назвай ’’Сокал’’ Марэк Занеўскі.
’’Паводле вынікаў Гульняў адбылася ўрачыстасць ушывання пераможцаў гульняў. Нам паведамілі, што мы занялі чацвёртае месца, аднак па нашым падлікам, мы атрымалі другое месца, ці дакладна трапілі ў тройку лепшых. Падчас уганаравання пераможцаў, каманда з Беларусі не трапіла на подыум. Толькі ў панядзелак арганізатары прызналі, што адбылася памылка і сапраўды каманда з Беларусі заняла другое месца. (...)’’
Спадзяемся, што памылковая цырымоніяў уганаравання пераможцаў ХІХ Летніх сусветных гульняў палякаў замежжа была выкліканая памылкай, а не праявамі спартовай карупцыі.
Беларуская служба Польскага радыё сардэчна віншуе каманду Саюзу Палякаў Беларусі з другім месцам.
Тым часам, арганізатары Сусветных гульняў палякаў замежжа паведамілі, што наступныя летнія ўжо юбілейныя 20-ыя гульні пройдуць у гістарычнай сталіцы Польшчы, у Кракаве.
эж