Беларуская Служба

Нямецкія архівы гестапа даступныя для гісторыкаў

20.09.2019 13:01
Інстытут Пілецкага ў супрацоўніцтве з Бундэсархівам перавёў у лічбавы фармат 150 тысяч старонак дакументаў, якія тычацца нямецкай акупацыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: bboellinger /pixabay.com/CC0 Public Domain

Інстытут Пілецкага ў супрацоўніцтве з Бундэсархівам (Bundesarchiv) перавёў у лічбавы фармат 150 тысяч старонак дакументаў, якія тычацца нямецкай акупацыі ў Польшчы. Сярод іх дакументы жандармерыі і гестапа, паведамляе Rzeczpospolita.

Лічбавыя копіі дакументаў упершыню трапяць у рукі не толькі польскіх даследчыкаў, але і ўсіх зацікаўленых гісторыкаў.

Прадстаўнікі Інстытуту Пілецкага падкрэсліваюць, што ў пераважнай большасці згаданыя дакументы яшчэ не выкарыстоўваліся пры вывучэнні нямецкага таталітарызму ў Польшчы. Гэта, між іншым, успаміны чыноўнікаў, якія працавалі ў грамадзянскай адміністрацыі акупаваных раёнаў, дакументы, якія апісваюць дзейнасць розных паліцэйскіх фарміраванняў у перыядзе ад верасня 1939 году да падаўлення Варшаўскага паўстання.

Паводле спецыялістаў, дакументы падрабязна апісваюць нямецкі тэрор у Польшчы, у тым ліку, вынішчэнне польскай інтэлігенцыі.

У архіве знаходзяцца таксама дадзеныя, датычныя асабовага складу і арганізацыі нямецкага паліцэйскага апарата на тэрыторыях, уключаных у Трэці Рэйх, і ў Генеральным губернатарстве, справаздачы на тэму дзейнасці польскага падполля і барацьбы з ім.

Польскія навукоўцы спадзяюцца знайсці там таксама матэрыялы пра дзейнасць агентаў гестапа на акупаваных тэрыторыях і спісы даносчыкаў, паведамляе Rzeczpospolita.

аз