Польская публічная тэлевізія арганізоўвае навагодні канцэрт ля падножжа гары Крокеў, каля самога Татранскага нацыянальнага парку. Паводле прыродазнаўцаў, імпрэза пагражае жывёле. У суботу ў цэнтры Закапанэ прайшоў пратэст. Пра гэта піша выданне Gazeta Wyborcza.
Самы вялікі траплін для скокаў у Польшчы, Велька Крокеў быў запраектаваны ў 20-х гадах мінулага стагоддзя Каралем Стрыенскім. Архітэктар марыў стварыць трамплін, які абапіраецца на скалістым схіле татранскай гары Крокеў. Мяжа нацыянальнага парку бяжыць праз сярэдзіну лыжнага трампліну. Скакуны стартуюць з нацыянальнага парку, а найлепшыя свой скок завяршаюць па-за яго межамі.
У гэтым годзе кіраўніцтва Польскай публічнай тэлевізіі вырашыла перанесці навагодні канцэрт з паляны ў цэнтры Закапанэ (Równi Krupowej) менавіта на Вельку Крокеў. Кіраўніцтва тэлебачання падпісала дамову з Цэнтральным цэнтрам спорту, які з’яўляецца загадчыкам трампліну.
У кіраўніцтва Татранскага нацыянальнага парку ніхто не запытаўся пра меркаванне. Цяжка сабе ўявіць, што яно пагодзіцца на такую гучную імпрэзу адразу на мяжы з ахоўваемай тэрыторыяй.
Недалёка мяжы парку знаходзіцца бярлога мядзведзяў. На тэрыторыі нацыянальнага парку абавязвае цішыня. Кіраўніцтва парку ў выданай заяве падкрэслівае: такая гучная імпрэза можа негатыўна паўплываць на татранскую прыроду. І пералічвае негатыўныя фактары. Шум, які перавышае дапушчальныя нормы, і моцнае асвятленне прычыняцца да перабою натуральнага сутачнага цыклу жывёлаў і ўскладняць ім арыенціроўку ў прасторы. Таксама пералічваецца велізарная колькасць смецця. Гукі і ўспышка феерверкаў – гэта прычыны неспакою, пошуку новых бярлог і гнёздаў, а ў далейшай перспектыве змяншэнне патомкаў.
Кіраўніцтва TVP не хоча саступаць, бо лічыць закапянскую навагоднюю імпрэзу поспехам Польскага тэлебачання.
ав