Беларуская Служба

Прыбытак злачынных груп ад гандлю дзікай жывёлай складае нават 20 млд еўра ў год

16.11.2019 14:12
Трагічная гісторыя тыграў, затрыманых на мяжы Польшчы і Беларусі нагадвае пра праблему, якая жыхарам Еўропы не бачная голая вокам.
.
.Gellinger/pixabay.com/CC0

 Глабальны гандаль дзікай жывёлай і прадуктамі, вырабленымі з ахоўваемых гатункаў, лічыцца трэцім самым прыбытковым на чорным рынку, пасля гандлю наркотыкамі і зброяй, піша Gazeta Wyborcza.

Штогод мы даведваемся пра тысячы затрыманых кантрабандзістаў на межах Шэнгену. Мяркуецца, што прыбытак арганізаваных злачынных груп ад гандлю дзікай жывёлай складае нават 20 млд еўра ў год.

Асабліва часта кантрабандзісты перавозяць часткі жывёлаў і раслін, які будуць выкарыстаныя для вырабу прадуктаў традыцыйнай медыцыны. Гэта мазі з тлушчам мядзведзя і асетра, марскія конікі, луска панголіна ці рогі насарогаў. Большасць з іх трапляе ў Паўднёва-Усходнюю Азію. Усё ж самыя вялікія эмоцыі выклікае кантрабанда і транспарціроўка млекакормячых.

У 1973 годзе ў Вашынгтоне прадстаўнікі 80 краін прынялі канвенцыю аб міжнародным гандлі дзікай жывёлай і раслінамі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, якую называюць Вашынгтонскай канвенцыяй. Дзякуючы ёй падпісанты могуць уплываць на спіс гатункаў, дапушчаных да гандлю і рэагаваць, калі запатрабаванне на прадукты, якія вырабляюцца з ахоўваемага гатунку, пагражае яго дабрабыту. Канвенцыя ахоплівае 5 тысяч гатункаў жывёлы і амаль 30 тысяч гатункаў раслін.

ав