Амбасада Польшчы ў Беларусі, прадстаўнікі афіцыйнай улады краіны жы эмісары ААН абмеркавалі дасягненні дзеяння польскай урадавай праграмы«Польская дапамога» (Polska Pomoc).
Праграма міністэрства замежных спраў Польшчы «Польская дапамога» дзейнічае на тэрыторыі Беларусі з 2008 года. «Польская дапамога» дазваляе, пераважна на польскія сродкі, рэалізоўваць сацыяльна важныя праекты ў розных галінах. Перад усім гаворка ідзе пра сацыяльную і прафесійную актывізацыю людзей з інваліднасцю, падтрыманне малога бізнесу і развіццё зялёнай эканомікі.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі паведаміў, што цягам 2019 года праграмай «Полькая дапамога» было рэалізавана 20 праектаў на агульную суму больш за 2 мільёны еўра:
-Прыярытэты праграмы застаюцца тыя ж самы, бо бачна, як яны прыносяць канкрэтныя вынікі. Дзякуючы нашай падтрымкі, паўстаюць блізкая і трывалая сувязь паміж палякамі і беларусамі, паміж канкрэтнымі лакальнымі супольнасцямі. Сёння было бачна, што ва ўсё Беларусі з’уяўляецца адпаведная супольнасць. Гэтыя людзі звязваюць змены да лепшага з супрацай з Польшчай. Я перакананы – гэта надзвычай важна!
На канферэнцыі было паказана мноства прыкладаў праектаў, якія спрыяюць пазітыўным зменам. Дзякуючы гэтаму, нараджаецца патрэба ўзмацненне супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю.
Дзеля таго, каб паўставала больш вялікіх праектаў неабходна мець адпаведную праектную інфраструктуру. Адпаведна, варта ўваходзіць у пэўную фузію з іншымі вялікі суб’ектамі і ўжо разам з імі рабіць праекты, якія б мы самастойнай не зрабілі. Зараз кажу пра вялікія праекты, напрыклад, пра развіццё турызму ў Гарадзенскай вобласці, на Віцебшчыне. (...)
Прысутны на канферэнцыі дырэктар дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Валерый Скакун выказаў падзякую за польскую дапамогу Беларусі.
Значнае частка праектаў рэалізоўваецца супольна са структурамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Яанна Казана-Вішнявецкая пералічыла асноўныя іх кірункі.:
-Гэтыя праекты разлічаны для мясцовых ініцыятываў, для малога бізнесу і турызму. Ведаем, што асабліва Заходняя Беларусь апошнім часам прымае ўсё больш замежных гасцей – турыстаў з Ізраіля, з Польшчы і ЗША. Даволі часта турысты накіроўваюцца ў забытыя месцы, але вельмі важныя з пункту гледжання гісторыі. Падтрыманнем цікавых праектаў мы хочам, дапамагчы лакальным супольнасцям развіць турыстычны патэнцыял, абапіраючыся на яго, раскруціць бізнес, ісці за мяжу.
Канферэнцыя не была выключна падсумаваннем дасягнутага. Польскі і беларускія бакі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў межах праграмы «Польская дапамога». Дамова падпісаная паміж Упраўленнем справамі кіраўніка Беларусі і Амбасадай Польшчы ў Беларусі. Пагадненне прадугледжвае актывізацыю супрацоўніцтва ў гэтай галіне.
Слухайце аўдыё!
Włodzimierz Pac/эж