Беларуская Служба

Хворыя занепакоеныя паведамленнем пра небяспечнае рэчыва ў лекавым прэпараце

05.12.2019 11:47
Метмарфін п’юць хворыя на цукровы дыябет, прымаюць яго пацыенты з устойлівасцю да інсуліну, прэпарат купляюць таксама жанчыны, якія імкнуцца пахудзець.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Umpaporn

Выданне Rzeczpospolita піша пра нашумелую інфармацыю, якая паявілася ў польскіх СМІ ўчора. Пацыентаў вельмі занепакоіла паведамленне, што папулярнае лякарства метфармін утрымлівае нязначную колькасць канцэрагеннага рэчыва NDMA. Метмарфін п’юць хворыя на цукровы дыябет, прымаюць яго пацыенты з устойлівасцю да інсуліну, прэпарат купляюць таксама жанчыны, якія імкнуцца пахудзець.

Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявіў, што калі інфармацыя пра забруджанне лекавых прэпаратаў пацвердзіцца, то яны будуць выведзеныя з абарачэння. Паведамленне аб тым, што ў лабараторыях, якія вырабляюць метфармін, была знойдзеныя вельмі небяспечная субстанцыя, паступіла ў польскае Мінздароўя з Еўрапейскага агенцтва лекавых прэпаратаў. У сераду раніцай міністр склікаў крызісны штаб. Ведамства заявіла, што вытворцы лякарстваў да сярэдзіны студзеня павінны праверыць наяўнасць небяспечных рэчываў у метфарміне.

Чаму ўсё часцей чуваць пра забруджанне лекавых прэпаратаў? На думку экспертаў, актыўныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца падчас вытворчасці лекаў, часта імпартуюць з Кітая, куды была перанесеная амаль уся вытворчасць лякарстваў. У выніку вельмі жорсткіх нормаў у Еўропе ды ЗША, вытворцам нявыгадна вырабляць лякарствы на гэтых кантынентах. Таксама пацыенты хацелі б купляць танныя таблеткі, асабліва калі прымаюць іх рэгулярна, як лекі ад цукровага дыябету. Тым часам, заўсёды лепшая якасць звязаная з вышэйшай цаной прэпарату.

Яанна Цьвек, Караліна Кавальска/пер. нг