У праваслаўі Нараджэнне Хрыстова ўваходзіць у лік дванаццаці панскіх святаў. Калядам папярэднічае доўгі 40-дзённы пост.
Свята распачалося яшчэ 6 студзеня падчас святочных вячэрніх богаслужэння. У мінскім кафедральны саборы Сашэсця Святога Духа Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел (у міру Георгій Панамароў) адслужыў урачыстую літургію. У сваю чаргу Архібіскуп–мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў беларускіх праваслаўных са святам у адмысловым звароце.
Праваслаўны святар, протаіерэй Аляксандр Шыбалёў звярнуў увагу на прыязныя стасункі каталікоў і праваслаўных у Беларусі:
-У Беларусі мы ўсе жывем у дружбе, паміж намі няма розніцы. Заўжды маем добрае супрацоўніцтва паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі. Нашыя людзі з вялікай радасцю прымаюць каталікоў, калі яны праваслаўныя ды праваслаўных, калі тыя каталікі. І мы вельмі гэтаму радуемся, бо Бог наш сказаў, што жыццё чалавечае павінна праходзіць у любові і дружбе.
Польская аўтакефальная праваслаўная царква, якая паўстала ў 1924 годзе, налічвае да 600 тысяч вернікаў. Значная частка польскіх праваслаўных пражывае на этнічна беларускіх тэрыторыях Падляшша. Менавіта ў гэтай частцы Польшчы Нараджэння Хрыстова святкуюць зараз. Праваслаўныя мястэчка Гарадок, што на Падляшшы таксама 6 студзеня заселі за святочны стол. Аднак мясцовы праваслаўны святар Мікалай Астапчук нагадвае, што застолле – гэта не галоўнае ў гэтым свяце:
-Куцця – гэта ня толькі святочная вячэра, яна канцэнтруецца на тым што адбываецца ў святыні. Гэта вялікае каралеўскае набажэнства! Падчас яго святар выносіць святое Евангелле ў цэнтр храма і гэтым абвяшчае, што Хрыстос ужо адкрываецца для нас.
Праваслаўнае свята Божага Нараджэнне не засталося незаўважаным вышэйшым кіраўніцтвам Польшчы. Прэзідэнт Анджэй Дуда ў адмысловым лісце павіншаваў вернікаў са светлым святам. У сваю чаргу польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі запісаў спецыяльна відэазварот да польскіх вернікаў усходніх цэркваў:
- Вы будзе дзяліцца хлебам, прасфораю і ў атачэнні сям’і ды аднадумцаў перажываць таямніцу нараджэння Бога ў чалавечай постаці. У радасныя святы, прагну сардэчна пажадаць вам надзеі, любові і пакою. Няхай нованароджаны Ісус абдорыць нас сваімі дарамі. Няхай ён яднае нашую нацыянальную супольнасць і ўсіх людзей добрай волі.
Старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі перадаў свае віншаванні вернікам Праваслаўнай царквы. Віншаванні былі перададзеныя ачольніку Польскай праваслаўнай аўтакефальнай царквы Метрапаліту варшаўскаму Саве.
У прыватнасці старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі пажадаў, каб час святаў Нараджэння Хрыстова стаў перадусім нагодай для «захаплення вялікай ласкі Бога, выражанай у таямніцы Уцелаўлёнага Слова, якое дасягнула свайго апагея ў пакуце, смерці і ўваскрэсенні Хрыста».
Слухайце аўдыё!
IAR/эж