Беларуская Служба

Падарожжа на Марс адкладваецца

10.01.2020 12:30
Доўгае знаходжанне ў стане бязважкасці адмоўна ўплывае на цыркуляцыю вадкасцяў у арганізме, у тым ліку крыві.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne NASA/shutterstock

Навукоўцы апісалі незвычайны эксперымент, праведзены на калязямной арбіце. На жаль, ён прайшоў не зусім так, як планавала амерыканскае касмічнае агенцтва НАСА – паведамляе Gazeta Wyborcza.

Эксперымент павінен быў праверыць уплыў далёкіх падарожжаў, напрыклад, на Марс, на здароўе астранаўтаў. У ім удзельнічала 11 абсалютна здаровых людзей – 9 мужчын і 2 жанчыны. Задачай было праверыць, як функцыянуе сістэма кровазвароту ва ўмовах адсутнасці гравітацыі. Аказалася, што касмічнае падарожжа, доўгае знаходжанне ў стане бязважкасці адмоўна ўплывае на цыркуляцыю вадкасцяў у арганізме, у тым ліку крыві. Можа нават здарыцца, што кроў пачынае цячы ў адваротным напрамку! Такі працэс назіраўся ў шасці касманаўтаў. У сваю чаргу ў аднаго ўдзельніка эксперыменту быў зафіксаваны тромб у шыйнай жыле. Неабходна было пачаць яго лячэнне прэпаратамі гепарыну.

Пасля прызямлення стан хворага касманаўта хутка палепшыўся, тромб праз 10 дзён цалкам знік. Трэба сказаць, што для палётаў у космас выбіраюць самых здаровых людзей, у якіх раней не было ніякіх, нават найменшых прыкметаў праблем са здароўем. Вынікі эксперыменту ставяць пад пытальным знакам магчымасць палёту на Марс, якое працягнецца 6 месяцаў, а падарожжа на чырвоную планету і назад трывала б як мінімум 2,5 года.

Войцех Москаль/нг