Беларуская Служба

У Беластоку прайшоў агляд беларускамоўных калядак «Гвязда і калядка»

13.01.2020 14:26
Гэта адно з першых і буйнейшых мерапрыемстваў, якое ў пачатку года ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства. 
Аўдыё
"Гвязда і калядка"А. Пятроўска/radyjo.net

У былым Гарнізонавым клубе ў Беластоку прайшоў агляд «Гвязда і калядка». На сцэне выступілі дзіцячыя, моладзевыя і дарослыя калектывы і хоры з усяго Падляшша. Гэты папулярны агляд каляднай песні прайшоў у Беластоку ўжо ў 21 раз.

«Гвязда і калядка» – гэта адно з першых і буйнейшых мерапрыемстваў, якое ў пачатку года ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Менавіта слова «гвязда» у падляскім дыялекце беларускай мовы азначае калядную зорку.

З удзельнікамі каляднага свята гутарыла Анна Пятроўская.

слухайце аўдыё

"Гвязда і калядка" "Гвязда і калядка"