І гаворка ідзе не пра бяздомных ці прафесійна неактыўных, але пра працоўных людзей – піша Габрыеля Лазарчык з “Gazeta Wyborcza”. У сваю чаргу больш за палову палякаў лічаць, што галоўнай прычынай беднасці з’яўляецца гультайства.
У 2018 годзе кожная дзясятая дарослая працоўная асоба ў Еўропе была пад пагрозай беднасці. Працэнт тых, хто ходзіць на працу, а і так знаходзіцца на мяжы беднасці расце: у 2008 годзе ён складаў 8,6%, а ў 2018 – 9,5%.
Краінай з найбольшай колькасцю бедных працоўных з’яўляецца Румынія. Там 15% працаўладкаваных жывуць бедна. Далей ідуць Іспанія і Італія – па 12%. Высока, бо на чацвёртым месцы апынулася Вялікабрытанія – больш за 11%. Польшча знаходзіцца крыху вышэй над сярэдняй у ЕЗ. Кожны дзясяты паляк, які працуе, знаходзіцца на мяжы беднасці.
ав