Беларуская Служба

Польская армія плануе выклікаць сёлета на зборы 50 тыс. рэзервістаў

04.03.2020 14:43
Часам войска будзе выклікаць рэзервістаў неадкладна з’явіцца ў пункт збораў – нават на працягу чатырох гадзін.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Камандуючы Генеральнага штабу Польскага войска ген. Раймунд Анджэйчак заявіў, што адна з важнейшых задач арміі на бягучы год – правядзенне збораў рэзервістаў. Павестку на зборы атрымае сёлета каля 50 тыс. рэзервістаў, у тым ліку юрысты, лекары, кіроўцы – паведамляе Rzeczpospolita.

Летась менш чалавек было выклікана на зборы – 39 тыс., акрамя таго, вучэнні былі менш працяглыя. Цяпер трэба быць падрыхтаваным да 10-12 дзён збораў. Адна з пастаўленых задач – перакваліфікацыя салдат запасу, вучоба іншай ваеннай спецыяльнасці. У гэтым годзе армія часцей будзе выклікаць рэзервістаў неадкладна з’явіцца ў пункт збораў – нават на працягу чатырох гадзін.

Па інфармацыі выдання, падрыхтаваны законапраект аб увядзенні паправак і зменаў у закон аб усеагульным абавязку абароны Рэспублікі Польшча. Калі б законапраект быў прыняты, наймальнік атрымаў быў кампенсацыю за час адсутнасці супрацоўніка-рэзервіста, які адправіўся на ваенныя зборы.

Рэзервістаў масава выклікаюць на зборы між іншым перад маштабнымі ваеннымі вучэннямі, як манеўры з удзелам амерыканскіх салдат Defender Europe ці Anakonda. Па інфармацыі Генеральнага штабу войска, павестку на зборы атрымліваюць часцей за ўсё асобы ва ўзросце ад 31 да 50 гг.

Раней Польскае войска значна радзей цікавілася рэзервістамі. Напрыклад, у 2009-2012 гадах павестку на зборы не атрымаў ніводзін чалавек. Пасля змены кіроўнай партыі колькасць збораў пастаянна расце.

нг