Беларуская Служба

У Польшчы прымаюць меры санітарна-эпідэміялагічнага кантролю ў сувязі з каранавірусам

10.03.2020 15:39
Старшыня рады міністраў заявіў, што ўрад імкнецца дзейнічаць хутчэй, чым іншыя дзяржавы.
-     .  -
Прэс-канферэнцыя ў Міністэрстве аховы здароўя Польшчы. Пасярэдзіне - міністр аховы здароўя Лукаш ШумоўскіPAP/Leszek Szymański

Звыш дзесяці школ у Польшчы адмяніла заняткі па прычыне каранавіруса. Будынкі адукацыйных устаноў павінны прайсці дэзынфекцыю, паколькі ў іх маглі прабываць заражаныя асобы. Школы, якія працуюць, таксама ўводзяць меры асцярожнасці. Дырэктары адмяняюць экскурсіі, урачыстасці, паходы ў культурныя і рэлігійныя ўстановы. Некаторыя дырэктары просяць бацькоў па меры магчымасці не ўваходзіць у будынак, калі яны прыязджаюць па вучняў – піша Gazeta Wyborcza.

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што ў бліжэйшыя дні ён аб’явіць, якім чынам павінны працаваць школы, садкі, ВНУ ды іншыя ўстановы. Старшыня рады міністраў заявіў, што ўрад імкнецца дзейнічаць хутчэй, чым іншыя дзяржавы, таму, магчыма, абвастрэнні ў працы школаў будуць уведзеныя ўжо неўзабаве, пасля кансультацыі з медыкамі і аналізу сітуацыі ў іншых краінах.

Учора раніцай пацыентка з сімптомамі каранавіруса збегла з бальніцы ў Валбжыху. Персанал тлумачыў, каб яна пачакала вынікаў аналізаў, спрабаваў затрымаць яе сілаю, але не ўдалося. Жанчыну знайшла паліцыя – тая пайшла на заправачную станцыю, каб набыць алкаголь. У Польшчы адмененыя масавыя мерапрыемствы, вялікія спартыўныя падзеі. На межах уведзены санітарны кантроль.

нг