Беларуская Служба

Кулінарная рубрыка: гатуем традыцыйны польскі таматны суп (РЭЦЭПТ)

10.03.2020 19:35
Таматны суп падаецца альбо з рысам, альбо з макаронай, найлепш хатняй. 
Аўдыё
  • Кулінарная рубрыка: гатуем традыцыйны польскі таматны суп
Таматны супtortic84/pixabay.com/free commercial use

Таматны суп

Інгрэдыенты

• малінавыя памідоры – 1 кг
• морква – 1 шт
• часнык – 1 зубчык
• цыбуля-парэй – 1 шт
• палова цыбуля
• мёд – 1 ст. лыжка
• аліўкавы алей -3 лыжкі
• адвар з гародніны (булён) – 2 л
• базілік свежы
• соль
• сок з ½ лімона

Парэжам памідоры на чатыры часткі. Скуркі не здымаем. І разам з парэзанай морквай, часныком, цыбуляй-парэем (выкарыстоўваем толькі белую частку) і цыбуляй кладзем на бляху. Усё паліваем аліўкавым алеем і мёдам. Пячэм каля 20-30 хвілін пры 220°С

Запечаную гародніну (разам з сокам, які ўтварыўся) перакладаем у рондаль з паловай агародніннага булёну, а таксама з базілікам і соллю. Даводзім да кіпення і з дапамогай блэндара змешваем інгрэдыенты да атрымання аднастайнай, крэмавай масы. Калі суп занадта густы, дадаем яшчэ булён. Зноў суп даводзім да кіпення і паводле густу запраўляем соллю і лімонным сокам – гэта збалансуе смак. Падаем суп з макаронай або рысам і лісцем базіліка, а зверху даем пару кропель аліўкавага алею.

Пра тое, як прыгатаваць суп, раскажа пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. Разам з ёй ля мікрафону Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл