Беларуская Служба

У Ліване пагаршаецца праблема з "сучаснымі рабынямі"

11.03.2020 14:34
Краіну паглынае крызіс, жанчын выкідваюць на вуліцу, яны губляюць права на прыбыванне, а на вяртанне да дому яны не маюць сродкаў.
,
Бейрут, ЛіванPAP/EPA/WAEL HAMZEH

Тысячы служачых з Афрыкі і Паўднёвай Азіі працуюць у Ліване не па сваім сілам, падвяргаюцца гвалту і абразам. Краіну паглынае крызіс, жанчын выкідваюць на вуліцу, яны губляюць права на прыбыванне, а на вяртанне да дому яны не маюць сродкаў.

У краіне абавязвае сістэма, якую праваабаронцы называюць сучасным рабствам. Узамен за працу і права на прыбыванне працаўнік павінен цалкам падпарадкавацца працадаўцы. Калі ён страціць пасаду, нават па віне працадаўцы, ці, напрыклад, з-за насілля, імігрант аўтаматычна становіцца нелегальным. У любы момант яго могуць арыштаваць, аштрафаваць, а нават пасадзіць турму. І хоць пра сітуацыю вядома здаўна, то цяпер іх сітуацыя з’яўляецца надзвычай цяжкай. Ліван з восені змагаецца з эканамічным крызісам – рэзкі рост цэн, а беспрацоўе гвалтоўна вырасла, як і дзяржаўны доўг.

Крызіс ударыў не толькі ў ліванцаў, але і таксама ў эмігрантаў, у тым ліку, у хатніх гаспадынь, якія масава губляюць працу ў бяднейшых гаспадароў, перастаюць высылаць грошы дадому і не маюць сродкаў на жыццё. Пасля цэлых месяцаў без зарплаты, яны апынаюцца на вуліцы, часта без канфіскаванага гаспадарамі пашпарту. Многія прызнаюцца, што пачынаюць займацца прастытуцыяй. Расце таксама колькасць самагубстваў.

Праблема мае вялікі маштаб, паколькі прынамсі чвэрць мільёна мігрантак працуе ў якасці хатняй дапамогі. Яны паходзяць пераважна з Эфіопіі, Філіпін, Бангладэшу і Шры-Ланкі.

ав