Паніка ў сувязі з каранавірусам не абмінула і Беларусь. У Беларусі яна часткова вынікае з-за адсутнасці дакладнай інфармацыі. Занепакоеные грамадзяне вырашылі ў сувязі з гэтым звярнуцца да беларускага прэм’ер-міністра і міністра аховы здароўя з адмысловым зваротам.
Грамадская актывістка Вольга Маёрава склала зварот да кіраўніцтва ўраду, у якім гаворыцца пра хваляванні насельніцтва. «Мы перакананыя, што атрыманне грамадзянамі краіны адказаў на сфармуляваныя ніжэй пытанні дазволіць пазбегнуць неапраўданай панікі, звычайна выкліканай недахопам інфармацыі. Прыклады такой панікі мы ўжо назіралі ва Украіне. Акрамя таго, яснае разуменне сітуацыі з прафілактыкай інфекцыйных захворванняў дазволіць нашаму грамадству атрымаць у выніку максімальна эфектыўную і зразумелую людзям сістэму абароны ад захворванняў», – чытаем у звароце.
Мы паразмаўлялі з Вольгай Маёравай і запыталіся, што падштурхнула яе, каб падрыхтаваць такі зварот.
слухайце аўдыё