Беларуская Служба

Зялёныя хочуць выратаваць жывёлу з амерыканскай базы ў польскім Рэдзікове

12.03.2020 13:48
Улады Паморскага ваяводства пагадзіліся адстрэліць каля 150 жывёлаў, якія жывуць побач з амерыканскай базай.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Gazeta Wyborcza паведамляе, што ўлады Паморскага ваяводства пагадзіліся адстрэліць каля 150 жывёлаў, якія жывуць побач з амерыканскай базай.

Гэта адзін з самых найбольш ахоўваемых вайсковых аб’ектаў у Польшчы, дзе ўжо некалькі гадоў узнікае гэтак званы супрацьракетны шчыт. Вакол жывуць алені, казулі, дзікі, барсукі, куніцы. Амерыканцы выступілі з просьбай, каб ад іх пазбавіцца. Амерыканцы сцвярджаюць, што жывёла пагражае працы базы – яны нішчаць агароджу, перагрызаюць кабеля.

Улады ваяводства пагадзіліся. Зарэагавала партыя «Зялёных» з Памор’я. Яны звярнуліся да ўладаў з просьбай, каб жывёлу не адстрэльваць, але масава выгнаць з гэтай тэрыторыі.

- Мы заклікаем распрацаваць гуманітарны спосаб выдалення дзікіх жывёлаў з тэрыторыі базы і абавязаць вайсковую адзінку збудаваць бяспечную агароджу, якая эфектыўна будзе абараняць тэрыторыю ад жывёлы, – пішуць «Зялёныя».

«Паводле мяне, «Зялёныя» маюць рацыю, – напісаў віцэ-маршалак Паморскага ваяводства Юзэф Сарноўскі. – Лепш за ўсё было б выгнаць жывёлу вонкі. Хутчэй за ўсё, я паеду ў гэтую адзінку і паспрабую паразмаўляць з камандуючым, каб найлепшым чынам вырашыць гэтую праблему».

ав