Беларуская Служба

Беларусы Падляшша рыхтуюцца да Велікодных святаў

12.03.2020 16:58
У пятніцу ў цэрквах здзяйсняецца асаблівая багаслужба – «крэстная песня».
Аўдыё
   -.
Уваскрэсенская царква ў Бельску-Падляшскім.Commons.wikimedia.org/Krzysztof Kundzicz/CC BY-SA 3.0

У час Вялікага Посту ў праваслаўных цэрквах на Падляшшы ў пятніцу здзяйсняецца асаблівая багаслужба – «крэстная песня». Людзі супольна са святарамі спяваюць сумную мелодыю пра пакуты і смерць Хрыста на крыжы.

Аўтарам крэстнай песні з'яўляецца айцец Хрыстафор Саковіч, праваслаўны манах, які ў вершаванай форме апісаў евангельскія падзеі. «Крэстная песня» вельмі папулярная на Беласточчыне, – гаворыць айцец Канстанцін Бандарук з Беластоку.

Слухайце аўдыё

Анна Пятроўская