Беларуская Служба

Як айцец Леанард вымантачвае грошы ад іншаземцаў

15.03.2020 10:58
Фальшывы ксёндз за 1,5 тыс.еўра абяцаe замежнікам дакументы на легальнае пражыванне ў Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Як айцец Леанард вымантачвае грошы ад іншаземцаў

Былы святар бярэ 1,5 тысячы еўра ад замежнікаў за легалізацыю згыхарства ў Польшчы. Аб гэтым напісаў тыднёвік Wprost (ПаўлінаСоха-Якубоўска і Шыман Кравец).

Айцец Леанард спасылаецца на знаёмствы з высокапастаўленымі чыноўнікамі. Беларусаў і ўкраінцаў ён уводзіць у лік братоў і сясцёр манастыра, які фармальна не існуе, або ўносіць у спіс студэнтаў семінарыі, якая фармальна існуе, але Каталіцкі касцёл цураецца айца Леанарда і яго семінарыі. Зрэшты, заняткаў у семінарыі няма, хаця праграма навучання змешчана ў інтэрнэце.
- Ну добра, Сташак, як я магу вам дапамагчы? Вы ведаеце, што ў нас нічога няма бясплатна.
– Так, я ведаю, таму я хацеў спытаць пра грошы.
- Кожны плаціць 1,5 тысячы еўра. Для вас выдатная зніжка: 2 тысячы злотых. З расійцаў я б узяў усё, але вы з Беларусі. Нашы народы заўсёды былі блізка.
- Як доўга мне давядзецца чакаць?
- Нам выдаюць за тры месяцы. Я павінен збіраць за вас подпісы і кожнаму даваць узятку. Я павінен, таму, што для ніхто не падпіша фальшывы дакумент. Я павінен напісаць, што вы студэнт філасофіі і член тэалагічнага інстытута, што зʼяўляецца няпраўдай. Подпісы ставяць людзі, якія за гэта адказваюць. Усе тады кажуць мне: слухайце, навошта мне рызыкаваць?

Гэта фрагмент размовы паміж айцом Леанардам Кокасам і Станіславам, 24-гадовым грамадзянінам Беларусі. Малады Беларус пагадзіўся прыняць удзел у журналісцкай правакацыі. Адзначым, што ў Станіслава легальныя дакументы на пражыванне ў Польшчы.

Іншы беларус Міхаіл таксама звярнуўся да святара, які вядомы сярод іншаземцаў тым, што за грошы дапамагае іншаземцам атрымаць дакументы на жыхарства ў Польшчы.

Раней Міхаіл стаў нібыта братам ордэна св. Яна Ерусалімскага. Ён мог насіць манашаскую расу з чырвоным крыжам. Ён таксама стаў нібыта студэнтам тэалогіі семінарыі айца Леанарда. Міхаіл атрымаў студэнцкае пасведчанне з фота і пячаткай на пяць гадоў. Святар напісаў у дакументах, што Міхаіл жыве ў яго па адрасе вул. Жэзьбярска ў Варшаве, а насамрэч юнак здымаў пакой на другім канцы горада.

Аб тым, што айцец Леанард Какоса не манах, што яго сапраўднае імя Лех, што з 1989 года ён не можа служыць імшы, што ордэн св. Яна Ерусалімскага афіцыйна не існуе, Міхаіл даведаўся ад журналістаў.

Пра ксяндза, які дапамагае іншаземцам расказала журналістам 22-гадовая беларуска. Яна распавяла, як плаціла святару, які паабяцаў ёй дапамагчы. Але нядаўна ён перастаў адказваць на яе званкі, раней атрымаўшы 400 еўра.

Таццяна прыехала ў Польшчу ў кастрычніку 2017 года. Яна атрымала турыстычную візу на 90-дзён. Таццяна родам з Мінска. У Польшчы вырашыла пачаць новае жыццё. Яна ўладкавалася афіцыянткай у рэстаране. У тры разы зарабляе больш чым сярэдні заробак у Беларусі. Яна вырашыла легалізаваць сваё згыхарства. Сябра па працы – вʼетнамец, распавёў, што ведае святара, які дапамагае замежнікам, – расказала дзяўчына.
Таццяна заплаціла ксяндзу вялікія грошы за дакументы на жыхарства ў Польшчы. Дакументы не атрымала.

Журналісты Wprost высветлілі, што 72-гадовы Леанард Какоса сапраўды быў ксяндзом Польскай нацыянальнай Каталіцкай царквы, але даўно -даўным яго выгналі. За што – не вядома, таму, што з архіва Польскай каталіцкай царквы зніклі дакументы Какосы.

яс