Беларуская Служба

Прэзідэнт Паўночанай Македоніі: «Або Еўразвяз, або гвалтоўная змена межаў»

16.03.2020 16:18
Пра перспектывы развіцця Заходніх Балканаў у складзе ЕЗ або па-за яго межамі разважаў прэзідэнт Паўночанай Македоніі Стэва Пэндароўскі.
Flagi Macedonii Północnej i Unii Europejskiej
Flagi Macedonii Północnej i Unii EuropejskiejAlexandros Michailidis/ Shutterstock

Вялікі штотыднёвы дадатак газеты Rzeczpospolita пад назвай Plus Minus друкуе вялікае інтэв’ю з прэзідэнтам Паўночнай Македоніі Стэва Пэндароўскім.

Варта нагадаць, што менавіта Варшава ў аб’яднанай Еўропе з’ яўляецца зацятым адвакатам пашырэння супольнасці краінамі Заходніх Балканаў, у тым ліку Македоніяй. Прапаноўваем вашай увазе самыя цікавыя моманты размовы.

Лідар Македоніі Стэва Пэндароўскі пераконвае, што ў выпадку, калі на працягу бліжэйшых 5-10 гадоў краіны заходнебалканскага рэгіёну не дачакаюцца яснай перспектывы ўступлення ў ЕЗ,у вачах свету яны стануць ненадзейнымі дзяржавамі. Гэта ўжо ў пэўнай ступені адбываецца з Босніяй і Герцагавінай.

Маладыя людзі выязджаюць з Македоніі, яны не бачаць тут для сябе аніякай будучыні. Калі так пойдзе далей, Заходнія Балканы стануць крыніцай розных пагрозаў для Еўразвязу, у тым ліку, кантрабанды, злачыннасці. Заходнія Балканы стануць мяккім брухам Еўропы, пераконвае прэзідэнт Паўночнай Македоніі Стэва Пэндароўскі.

У Заходняй Еўропе крыва глядзяць на далучэння да супольнасці чарговых краінаў з камуністычнай мінуўшчынай. У Бруселі некаторыя лічаць, што, напрыклад, Балгарыя і Румынія не дасягнулі заходніх дэмакратычных стандартаў і ўзроўню жыцця. Аднак, македонскі лідар пераконвае, што гэта наступствы памылковай перспектыва аналізу посткамуністычных дзяржаў. На яго думку, варта паразважаць, што было бы з гэтымі краінамі, калі бы яны своечасова не ўступілі ў Еўрапейскі Звяз.

Прэзідэнт Паўночнай Македоніі лічыць, што ў выпадку не ўваходжання Балгарыі і Румыніі ў супольнасць, сітуацыя там выглядала бы значна горш чым зараз ва Украіне. Гэтыя краіны нагадавалі бы дыктатуры азіяцкага тыпу. Румынія не далёка адышла бы ад рэжыму Чаўшэску. «Такі самы лёс наканаваны Паўночнай Македоніі, у выпадку калі Еўропа пра нас забудзе». – канстатуе прэзідэнт краіны Стэва Пэндароўскі.

На Балканах усе лічаць, што еўрапейская інтэграцыя вырашыць праблему раскіданых па розных дзяржавах народаў: сербаў у Босніі і Герцагавіне, албанцаў у Косава і Паўночнай Македоніі і македонцаў у Балгарыі і Грэцыі. Бо ў Еўрапейскім Звязе межы становяцца не заўважальныя. Пра перспектывы развіцця Заходніх Балканаў у складзе ЕЗ, або па-за яго межамі разважаў прэзідэнт Паўночанай Македоніі Стэва Пэндароўскі. Інтэрвію з ім было надрукавана ў штотыднёвым вялікім дадатку газеты Rzeczpoispolita пад назваю Plus Minus.

эж