Моладзь з беларускага ліцэя ў Гайнаўцы (Беласточчына) ды аднагодкі з Пінскай сярэдняй школы №3 рэалізуюць транспамежны праект «Прыродная скарбніца па-над межамі». На днях у офісе Белавежскага нацыянальнага парку ў польскай Белавежы была падпісаная партнёрская дамова. У рамках праекту моладзь навучыцца збіраць травы і зёлкі, даведаецца, як карыстацца сабранай інфармацыяй ды захоўваць культурнае багацце рэгіёну Белавежскай пушчы. Праект працягнецца да канца чэрвеня 2021 года.
У Пінску і Гайнаўцы ў рамках праекта будуць створаныя рэгіянальныя адукацыйныя цэнтры. Партнёры праграмы з польскага боку – Гайнаўскае стараства ды Белавежскі нацыянальны парк. Гаворыць дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук. Сюжэт падрыхтавала Анна Пятроўская.
слухайце аўдыёфайл