Беларуская Служба

На польскіх мяжах назіраюцца чэргі

19.03.2020 09:12
На КПП у Енджыховічах у Ніжняй Сілезіі чарга расцягнулася на 65 кіламетраў.
Аўдыё

Урад Польшчы вырашыў адчыніць новыя памежныя пераходы на мяжы з Літвой і Чэхіяй, а таксама пашырыць пераходы на нямецкім адрэзку. Нягледзячы на гэта, каб трапіць у Польшчу ўчора трэба было стаяць у агромністых корках піша Gazeta Wyborcza.

Напрыклад на КПП у Калбаскове на польска-нямецкім адрэзку мяжы, праз які могуць праязджаць фуры, чарга расцягнулася на 13 кіламетраў. Аднак, як педантычна аднатавалі нямецкія СМІ, там сітуацыя была адносна нармальная. Бо ў той жа самы час у Енджыховічах у Ніжняй Сілезіі чарга расцягнулася на 65 кіламетраў. У гэтых мясцовасцях кіроўцы стаялі ў шматгадзінных чэргах не маючы доступу да ежы, пітва і прыбіральняў.

Пасля экстраных крокаў ураду Польшчы па павелічэнні прапускной здольнасці польскіх адноўленых памежных пераходаў пакуль не было заўважна значанага паляпшэння сітуацыі. Памежная варта тлумачыць гэта вялікай колькасцю людзей, якія намагаюцца вярнуцца ў Польшчу. Пра чэргі на межах пісала Gazeta Wyborcza.

эж