Беларуская Служба

Навошта чалавецтву маланкавы прагрэс, калі людзі страчваюць над ім кантроль?

02.05.2020 11:00
Калі б не інтэрнэт ды ўсе магчымасці, якія дае лічбавая рэвалюцыя, то актуальнай катастрофы не здарылася б.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/ GaudiLab

Выданне Sieci піша пра ўплыў інтэрнэту на наша жыццё ў часы заразы. Многія кажуць: як добра, што ў нас ёсць інтэрнэт, магчымасць дыстанцыйна вучыцца і працаваць, выбіраць з вялікай колькасці фільмы для прагляду, звязвацца з іншымі па Скайпу, купляць рэчы праз сеціва і г.д. Дзякуючы гэтаму мы менш падвержаныя заражэнню.

Колькі разоў мы чулі такія выказванні? Напэўна шмат. Тым часам гэта не да канца праўда, калі нават не хлусня. Аўтары мяркуюць, што калі б не інтэрнэт ды ўсе магчымасці, якія дае лічбавая рэвалюцыя, то актуальнай катастрофы не здарылася б. Аўтары маюць на ўвазе не саму пандэмію, а яе наступствы – эканамічную рэцэсію, беспрацоўе і звязаныя з гэтым хвалі злачыннасці і грамадскіх хваляванняў, рост папулярнасці дэмагогаў і папулістаў, новыя кропкі міжнародных канфліктаў, пагрозу пашырэння аўтарытарных сістэм.

Пандэмія развіваецца так хутка не толькі з-за таго, што вірус хутка пераносіцца з чалавека на чалавека, але таксама таму, што ўлады большасці дзяржаў слаба падрыхтаваныя да барацьбы з заразай. Адной з прычын стаў менавіта інтэрнэт. Ён дазволіў такім чынам паскорыць і паглыбіць глабалізацыю, што амаль усе – у бізнесе, навуцы, палітыцы, сродках масавай інфармацыі – пачалі забываць пра неабходныя меры бяспекі. Свет як вар’ят імкнуўся да прагрэсу – больш мабільнасці, больш тавараў, гаджэтаў, больш разнароднасці, колераў, навінак, прыбытку, больш ВНП. Больш выкарыстання энергіі, больш адкідаў, больш духоўнага выраджэння. Але, як часам здараецца, калі чагосьці больш, то іншага аўтаматычна менш. Меншы задумы, менш асцярожнасці, менш непасрэднага кантакту з іншым чалавекам, менш унутранага жыцця, менш мудрасці.

Калі б не інтэрнэт, шмат справаў адбывалася б значна павольней. Замест таго, каб уваходзіць у чарговыя віражы прагрэсу, у нас быў бы час спакойна зрабіць высновы з катаклізмаў 20-га стагоддзя. Людзі падарожнічалі б менш па свеце. Вірусы таксама. Людзі куплялі б менш рэчаў і часцей тавары, зробленыя дзесьці блізка. Яны былі б менш ашаломленыя пастаяннымі плынямі лічбавых раздражняльнікаў, менш стомленыя канкурэнцыяй і больш устойлівыя да захворванняў. Свет быў бы спакайнейшы. І вірус распаўсюджваўся б па свеце значна павольней, быў бы час, каб яго даследаваць і лепш справіцца з эпідэміяй.

Навошта чалавецтву маланкавы прагрэс, калі людзі страчваюць над ім кантроль?

нг