Беларуская Служба

8 траўня – дзень памяці і смутку

08.05.2020 15:39
Перамога над нацызмам адкрыла перад кантынент дзверы да еўраатлантычнай інтэграцыі, якая прымярыла і аб’яднала ворагаў, але для Польшчы 8 траўня не стала святам.
Аўдыё
  • Заходняй Еўропе 8 траўня 1945 года прынесла свабоду. Перамога над нацызмам адкрыла перад кантынент дзверы да еўраатлантычнай інтэграцыі, якая прымярыла і аб’яднала заўсягдатых ворагаў. Аднак для Польшчы 8 траўня не стала святам, гэта дзень памяці і смутку.
Жалобныя ўрачыстасці ў Любліне PAP/Wojtek Jargiło

У 75-ю гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе ўвесь свет прыгадвае ахвяраў самай крывавай вайны ў гісторыі чалавецтва. Заходняй Еўропе 8 траўня 1945 года прынесла свабоду. Перамога над нацызмам адкрыла перад кантынент дзверы да еўраатлантычнай інтэграцыі, якая прымярыла і аб’яднала заўсягдатых ворагаў. Аднак для Польшчы 8 траўня не стала святам, гэта дзень памяці і смутку.

Агульныя страты ў людзях склалі ад 70 да 85 мільёнаў чалавек, прыкладна 6 мільёнаў з гэтай лічбы былі жыхарамі, акупаванай Польшчы.

8 траўня, у 75-ю гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўшанаваў памяць загінулых палякаў у вайне і ўсклаў вянок да магілы Невядомага салдата ў Варшаве:

-Штогод для нас гэта ў пэўным сэнсе салодка-горкая гадавіна, таму што скончылася Другая Сусветная вайна, у якой загінулі амаль 6 мільёнаў польскіх грамадзянаў. Палякі ваявалі на ўсіх франтах Другой сусветнай вайны – на захадзе, на ўсходзе, у падполлі, у партызанскіх атрадах, гінулі ў канцлагерах, паміралі ў лагерах для ваеннапалонных, іх расстрэльвалі на вуліцах гарадоў, іх саджалі ў турмы, катавалі. Для нашага народа і нашай Айчыны гэта быў страшны час.

Прэзідэнт Анджэй Дуда асаблівую ўвагу звярнуў на тое, што Польшча адзначае заканчэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе разам з усім вольным светам – 8 траўня, але гэты дзень не стаў для Польшчы святам.

Як тлумачыць дырэктар Гданьскага аддзялення Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы прафесар Міраслаў Голан, нягледзячы на тое, што Польшча была ў саюзе з дзяржавамі, якія перамаглі Трэці Рэйх, яна ўсё ж выйшла з Другой сусветнай вайны як краіна, якая прайграла, у першую чаргу з-за вялікіх страт насельніцтва і абсалютнай страты суверэнітэту:

- У 1945 годзе на берагах Віслы, ужо ў новых межах паміж Бугам і Одрай не было суверэннай польскай дзяржавы. Мы не прымалі рашэнняў самі, кіравалі камуністы. Мы сталі абсалютнай калоніяй, дзяржавай-сатэлітам. Не было ніводнай сферы самастойнага функцыянавання дзяржавы. Мы выйшлі з вайны як краіна, якая прайграла ў кожным вымярэнні.

Колькасць асабовых стратаў настолькі агромністая – каля двух дзясяткаў мільёнаў. Тут гаворка ідзе пра арыштаваных, параненых, дэпартаваных, пазбаўленых уласнасці, рэпрэсаваных у рознай форме, вядома, без уліку смяротных ахвяраў. Гэта лічба дасягае 6 мільёнаў.

У выпадку, калі б Польшча з палітычнага пункту гледжання, выйшла з вайны пераможцам, і так бы гэтая вайна была для яе прайгранай.

У краінах Заходняй Еўропы 8 траўня святкуецца слушна. Вялікабрытанія, Францыя, Бельгія, Галандыя, Нарвегія нават Італія радуюцца ў гэты дзень, святкуюць разам з Нямеччынай. Усе яны маюць падставы для радасці, іх краіны былі вызваленыя, скончыліся бамбёжкі, страляніна, гвалтоўныя смерці, рэпрэсіі і гэтак далей. У Заходняй Еўропе гэта ўсё завершылася разам з падзеннем гітлераўскай Нямеччыны і яе сатэлітаў.

Аднак Польшча не перамагла ў вайне. Польшча не можа ладзіць парадаў. 8 траўня палякі павінны сустракацца на могілках.

Пасля 1945 года Польшча ў адпаведнасці з палажэннямі Ялцінскага канферэнцыі апынулася ў савецкай зоне ўплыву, што на 45 гадоў зрабіла краіну залежнай ад камуністычнай Масквы. Падчас Другой сусветнай вайны жыццё страцілі больш за 6 мільёнаў грамадзянаў Польшчы, у тым ліку каля 644 тысяч у выніку прамых ваенных дзеянняў. Гэтыя страты, у працэнтах ад колькасці насельніцтва, былі аднымі самымі вялікімі ў свеце, падобнымі на наступствы вайны для Беларусі, дзе, паводле розных падлікаў, загінуў кожны чацвёрты. Аднак замест смутку і жалобы, рэжым Аляксандра Лукашэнкі штогод з жалобнай даты ўчыняе свята на касцях.

У дні 75-ай гадавіны перамогі над гітлераўскай Нямеччынай немагчыма не прыгадаць словы класіка беларускай літаратуры, удзельніка Другой сусветнай вайны Васіля Уладзіміравіча Быкава: «Я лічу, што перамогу сапраўды адабралі. І ў беларусаў, і ў рускіх, і ня толькі. Гэтае адбіранне адбылося адразу пасля перамогі». Гэтыя словы беларускага класіка набываюць асаблівую актуальнасць, калі ідэалагічныя спадкаемцы сталінскага рэжыму накідваюць усяму свету фальшывую праўду пра Перамогу.

Слухайце аўдыё!

PR/IAR/эж