Беларуская Служба

Якія межы адкрытыя для палякаў і дзе застаўся каранцін

17.06.2020 14:21
Пры ўездзе ў большасць краін Еўрасаюза мяжы для палякаў  адкрытыя, а каранцін не дзейнічае.
-    .
Польска-украінскі памежны пераход у Медыцы.PAP/Darek Delmanowicz

Паводле інфармацыі, апублікаванай на сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы, пры ўездзе ў большасць краін Еўрасаюза межы для палякаў адкрытыя, а каранцін не дзейнічае, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле інфармацыі польскага МЗС на 16 чэрвеня, мяжы для палякаў адкрылі, між іншым,  Германія, Швецыя, Літва, Латвія, Эстонія, Украіна, Бельгія, Нідэрланды, Аўстрыя, Партугалія, Італія, Швейцарыя, Харватыя, Сербія, Балгарыя, Албанія. У згаданых краінах не дзейнічае таксама каранцін.

У сваю чаргу межы застаюцца закрытымі альбо пасля ўезду ў краіну дзейнічае 14-дзённы каранцін у: Іспаніі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Ісландыі, Нарвегіі, Румыніі, Славеніі, Беларусі, Малдове, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі і на Мальце.

Астатнія краіны дазваляюць уезд умоўна. У выпадку з Францыяй гэта азначае, што ў палякаў патрабуюць дэкларацыю аб мэце візіту, адсутнасці прыкмет заражэння COVID-19 і кантакту з заражанымі асобамі. Уезд дазволены грамадзян Польшчы, якія не выяўляюць сімптомаў заражэння каранавірусам.

У Данію могуць уехаць толькі грамадзяне Польшчы выключна па важнай прычыне, якой не з’яўляецца турыстычная мэта. Дацкія межы застаюцца закрытымі да 31 жніўня. Уехаць на тэрыторыю краіны могуць толькі асобы з правам на пражыванне, пастаянна працаўладкаваныя, а таксама тыя, чые сужонкі пражываюць у Даніі.

Фінляндыя часткова адмяніла памежны кантроль, за выключэннем межаў са Швецыяй і Расіяй да 14 ліпеня.

Чэхія дазволіла палякам транзіт праз сваю краіну і аднавіла турыстычны рух з 15 чэрвеня. Польшча ў чэшскай сістэме была прызнана краінай „нізкай рызыкі”, гэта азначае, што пры ўездзе ў Чэшскую Рэспубліку польскія грамадзяне не абавязаныя прадаставіць адмоўны вынік тэсту на каранавірус ці прайсці каранцін. Аднак МЗС папярэджвае, што статус Польшчы можа змяніцца з-за развіцця эпідэмічнай сітуацыі.

У сваю чаргу Славакія надалей забараняе грамадзянам Польшчы свабодна перамяшчацца па тэрыторыі краіны. У тым ліку забаронены ўезд і транзіт у турыстычных і іншых мэтах.

Пакуль таксама венгерская мяжа застаецца закрытай для грамадзян Польшчы ў пасажырскім (турыстычным) руху, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

аз