Беларуская Служба

«Скаўтынг плюс незалежнасць – гэта гарцэрства»

22.06.2020 15:48
Першы польскі скаўцкі гурток з'явіўся 110 гадоў таму ў Львове, у выніку пакарання аднаго галіцкага маладзёна.
Аўдыё
  • У эфіры Польскага радыё генеральны сакратара Звязу польскага гарцэрства Веслаў Тужаньскі распавядае пра тое, як пэўнае пакаранне аднаго галіцкага маладзёна спрычынілася да нараджэння агульнанацыянальнага руху гарцэраў.
Harcerze
Harcerze Polskie Radio

З’яўленне скаўцкага руху ў Польшчы ўзыходзіць да 1909 года, калі на польскія землі дайшлі першыя весткі аб англійскім скаўтынгу. Заходняя моладзевая ініцыятыва трапіла на прыдатную глебу.

Нягледзячы на тое, што тады Польшчы не існавала як незалежнай дзяржавы, моладзь на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай выхоўвалася ў нацыянальным духу, гартавалася пад патрыятычнымі лозунгамі аднаўлення дзяржаўнасці. На сутыкненні ХІХ і ХХ вякоў польская моладзь ядналася ў турыстычных колах, спартовых клубах, гуртках самаадукацыі. Асобным кірункам яднання моладзі сталі гурткі і суполкі ваеннай падрыхтоўкі, якія сабе за мэту ставілі ўзброеную барацьбу за незалежную Польшчу.

Сімвалічнай калыскай руху скаўтаў у Польшчы лічыцца сталіца габсбургскага Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі – Львоў.  У 1910 годзе Анджэй Малкоўскі, выконваючы пакаранне, пераклаў на польскую мову падручнік Scouting for boys аўтарства Раберта Бадэн-Паўэла. Пад уражаннем прачытанага і перакладзенага Анджэй Малкоўскі арганізаваў на час канікулаў у чэрвені 1910 года суполку хлопцаў, якая налічвала пару дзясяткаў чалавек, яна называлася «Сокал». А першая пастаяннай суполка скаўтаў паўстала 16 верасня 1910 года пры І Гімназіі імя св. Анны ў Кракаве.

У эфіры Польскага радыё генеральны сакратара Звязу польскага гарцэрства Веслаў Тужаньскі распавядае пра тое, як пэўнае пакаранне аднаго галіцкага маладзёна спрычынілася да нараджэння агульнанацыянальнага руху гарцэраў:

-Рух гарцэраў ніколі не паўстаў бы быз гарачых сэрцаў моладзі. Менавіта пра гэта разважаў Бадэн-Паўэл. Якім чынам стварыць такую сітуацыю, каб моцны запал маладых сэрцаў накіраваць у правільным рэчышчы!? Анджэй Малкоўскі быў прадстаўніком таго пакалення палякаў, якое імкнулася дзейсным чынам спрычыніцца да аднаўлення незалежнасці бацькаўшчыны. З гэтае прычыны Малкоўскі заангажаваўся ў вайскова-практычны звяз, а таксама ў гурток абстынентаў.

Так склалася, што ў студзені 1910 года Анджэй Малкоўскі спазніўся на таемную сустрэчу свайго вайсковага гуртка. Паколькі гэтай быў канспірацыйны гурток, там дзейнічалі строгія прынцыпы субардынацыі і пунктуальнасці. Кіраўнік Малкоўскага ў якасці пакарання за спазнення, прызначыў яму суткі хатняга арышту і абавязак перакласці на польскую мову кнігу Scouting for boys Роберта Бадэн-Паўэла.

Вядома Малкоўскі праглынуў твор ужо цягам першай ночы. Частка яго сям’і жыла ў Вялікабрытаніі, для яго не было вялікай складанасцю зразумець і перакласці твор Бадэн-Паўэла. Ён стаў суб’ектам аднаго з метадаў выхавання, у выніку чаго разрадзіўся вельмі простым заключэннем: «Скаўтынг плюс незалежнасць – гэта гарцэрства».

Генральны сакратара Звязу Гарцэраў Польшчы Веслаў Тужаньскі тлумачыў, чаму ў Польшчы скаўты сталі гарцэрамі, адышоўшы ад арыгінальнай англійскай назвы:

- Scout – гэта па-ангельску выведнік. Бадэн-Паўэл падчас англа-бурскай вайны ў Паўднёвай Афрыцы выкарыстоўваў малых хлопцаў для разведвальных захадаў, для імправізацыі дзеянняў, якія дэ-факта не мелі месца, для перахітрывання праціўніка. І ў гэтым заключалася ідэя Бадэн-Паўэла.

У сваю чаргу ў польскай традыцыі, у тым ліку рыцарскай традыцыі, быў такі тэрмін, як гарцоўнік. Гарцоўнікі былі авангардам, які складаўся са смельчакоў. Напярэдадні поўнамаштабнай бітвы яны на поле бою спрабавалі супрацьстаяць смельчакам праціўніка. Гэта была свайго роду размінкай перад будучай баталіяй.

Хлопцы павінны былі стаць гэтым авангардам, павінны былі абуджаць да незалежніцкага памкнення. Варта нагадаць, што ў тым часе сярод польскай моладзі была вельмі папулярная Легенда пра спячых рыцараў гары Гевонт. Анджэй Малкоўскі ў пэўным сэнсе даў сучасны працяг гэтай легендзе.

Сёння гарцэрскі рух складаецца з мноства суполак і арганізацыяў, якія працуюць у Польшчы, а таксама і сярод палякаў замежжа. Усе структуры згуртаваныя ў Звяз польскага гарцэрства, які цяперака налічвае больш за 100 тысяч чальцоў.

Польскае гарцэрства грунтуецца на трох максімах: на дапамозе бліжняму, на самаўдасканаленні і на братэрстве. Правілы паводзінаў гарцэра вызначаны ў «Грацэцскай клятве» і «Грацэрскім Законе».

PR/эж