Жорсткае забойства 16-гадовай Карнэліі шакавала ўсю Польшчу. Што падштурхоўвае падлеткаў да жорсткасці? І чаму сістэма сацыяльнага перавыхавання ў Польшчы не спраўджваецца?- задаецца пытаннем Бланка Алексоўская на старонках тыднёвіка «Do Rzeczy».
Карнэлія загінула ў лютым. Забіла яе равесніца Мартына разам са сваім 25-гадовым хлопцам. Забойцы дзяўчыны спланавалі ўсё. Забойства было як бязлітасны расстрэл. Дзяўчына прапала без вестак 11 лютага. Яна выйшла з дому, завабленая сяброўкай. Цела дзяўчыны было знойдзена пад канец красавіка, закапанае ў парку ў суседняй мясцовасці.
Аўтарка артыкула прыводзіць яшчэ некалькі прыкладаў жорсткіх паводзін падлеткаў, між іншым, у варшаўскай школе 15-гадовы хлопец на вачах у вучняў і настаўніцы забіў нажом свайго калегу.
Спецыялісты згодныя, што дзеці і падлеткі выкарыстоўваюць тыя ж меры, за якімі яны назіраюць у сваім асяроддзі. Яны лічаць, што ўсё ім дазволена і не баяцца адказнасці. Дарослыя не навучаюць дзяцей, што добрае, а што дрэннае, а зло заўсёды больш прывабнае і больш простае, – піша публіцыстка.
-Часта дзеці выкарыстоўваюць насілле, бо яны не вывучылі іншых спосабаў вырашэння канфліктаў і задавальнення патрэбаў. Значная частка сярод іх дома спазнае насілле, – тлумачыць псіхолаг Малгажата Кулька.
Публікацыя «Do Rzeczy» заканчваецца заклікам не лічыць малалетніх злачынцаў страчанымі і прысуджанымі да вечнай ізаляцыі ад грамадства,бо, як кажуць спецыялісты, малалетнія лепш паддаюцца перавыхаванню, чым дарослыя рэцыдывісты.
яс