X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Калі пачынаецца старасць?

23.07.2020 16:05
Старэнне пачынаецца з таго моманту, калі арганізм не спраўляецца з аднаўленнем клетак - тлумачыць папулярызатар навукі Томаш Рожэк.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/fizkes

Калі пачынаецца старасць? – пытаюць доктара Рожэка слухачы Польскага радыё. Кандыдат фізічных навук, папулярызатар навукі Томаш Рожэк у праграме «Пытанні з космасу», адзначае, што можна казаць пра некалькі відаў узросту – біялагічны ўзрост або храналагічны.

  - Храналагічны вызначаецца вельмі проста, бо па календары, а біялагічны – гэта вельмі цікавая і складаная справа, таму што залежыць ад шматлікіх чыннікаў. Старэнне пачынаецца з таго моманту, калі арганізм не спраўляецца з аднаўленнем клетак і ў выніку ўнутраныя органы пачынаюць усё горш працаваць. Пашкоджанні клетак звязаныя не толькі з храналагічным узростам, хаця, несумненна, арганізм з гадамі ўсё горш спраўляецца з аднаўленнем клетак.

Біялагічны ўзрост залежыць ад шматлікіх чыннікаў

 - Біялагічны ўзрост звязаны з тым, як чалавек харчуецца, якая ў яго прафесія, ці займаецца ён фізкультурай, ці вядзе нерухомы лад жыцця. Адыгрывае значэнне таксама тое, дзе жывем, узровень стрэсу, якому чалавек паддаецца. Таксама залежыць ад генетыкі, бо яна ўплывае на аднаўленчыя працэсы на ўзроўні клеткі. У адзінкавай клетцы смерць запраграмаваная і вядома, калі яна памрэ. Выключэннем з'яўляюцца ракавыя клеткі, бо яны ў пэўным сэнсе вечныя. Калі гаворка ідзе не пра адну клетку, а пра ўвесь арганізм, то справа вельмі ўскладняецца. Калі хтосьці дрэнна харчуецца, курыць цыгарэты, пʼе многа алкаголю, не згадваючы пра наркотыкі, у яго біялагічнае старэнне пачынаецца вельмі рана – нават ва ўзросце 25 гадоў. А нармальна, чалавек пачынае старэць у сорак гадоў.

Трэба яшчэ памятаць пра культурнае, грамадскае старэнне

 - У цяперашні час у сувязі з развіццём медыцыны шасцідзесяцігадовы чалавек не лічыцца старым. 50 гадоў таму – так, ён быў бы стары. Паводле даследаванняў, праведзеных у Італіі, сённяшнія 65-годкі ў падобным фізічным стане, як 40-годкі некалькі дэкадаў раней. Гэта ілюструе, як цяжка вызначыць мяжу старасці.

А вядома ж, што ў кожнага сваё разуменне ці адчуванне старасці. Для падлеткаў трыццацігадовы чалавек ужо стары, а не адзін 70-годак скажа, што ён малады. А яшчэ хтосьці – што старасць пачынаецца, калі думаеш, што ўсё ўжо было.

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка