Беларусь няўхільна набліжаецца да дня Х – 9 жніўня, дня галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Беларусы як у сябе на Радзіме, так і па-за яе межамі гуртуюцца і намагаюцца абараняць сваё права голасу. Варшава не стала выключэннем. Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Польшчы, масава вырашылі сёлета прыйсці ў Амбасаду і прагаласаваць.
Сёлетняя выбарчая кампанія ў Беларусі кардынальна адрозніваецца ад папярэдніх. Беларусы паверылі ў магчымасць пераменаў і вырашылі выкарыстаць адзіны легальны спосаб іх дасягнення – выбары. Пры Амбасадзе Беларусі ў Варшаве быў створаны выбарчы ўчастак № 99. «Праца гэтага ўчастку выклікала жывое абурэнне беларускіх грамадзянаў, якія вырашылі аддаць свой голас на прэзідэнцкіх выбарах» – гаворыць арганізатарка экзітполу ў Варшаве, супрацоўніца фонду «Беларускі дом у Варшаве» Насця Кажапенка.
Аднак незалежныя назіральнікі за выбарамі сярод іншага гуртуюцца вакол ініцыятывы «Честные люді» і сочаць за галасаваннем ў Варшаве. Менавіта ў рамках гэтай кампаніі Дзмітрый пайшоў на назіранне на выбарчы ўчастак №99, для яго гэта першы вопыт назірання.
Актывісты падзяліліся сваімі меркаваннямі і ўражаннямі аб выбарах прэзідэнта ў Беларусі на варшаўскім выбарчым участку.
Слухайце аўдыё!
эж