Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка прайграў з тэхналогіямі

07.08.2020 17:26
Нядаўна сакратар Савета Бяспекі РБ генерал Андрэй Раўкоў на сустрэчы з кандыдатамі сказаў, што Інтэрнэт можа быць адключаны ў сітуацыі «пагрозы бяспекі дзяржавы».
Выбарчы пікет Святланы ЦіханоўскайPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Праціўнікі рэжыму Лукашэнкі асцерагаюцца, што адразу пасля галасавання ўлады адключаць інтэрнэт, – пра сітуацыю ў Беларусі паведамляе «Rzeczpospolita».

Прыхільнікі Святланы Ціханоўскай ведаюць, што рабіць у выбарчую нядзелю: яны завязваюць белую стужку на руце, пасля абеда ідуць на выбарчы ўчастак галасаваць. Але не толькі гэта – яны павінны таксама зрабіць здымак свайго бюлетэня для галасавання і адправіць яго праз Telegram або Viber на партал ГОЛАС – інтэрнэт-платформу для справядлівага падліку галасоў на выбарах прэзідэнта belarus2020.org – паведамляе польская штодзёнка.

Такім чынам адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў а 20 гадзіне будуць абвешчаныя «альтэрнатыўныя вынікі выбараў». На інтэрнэт-платформе ўжо зарэгістраваліся каля мільёна чалавек. Для аўтарызацыі кожны павінен пакінуць свой нумар тэлефону.

Выглядае, што ўпершыню ў гісторыі Беларусі адбудзецца маштабны незалежны exit pool, – піша «Rzeczpospolita»,

У Інтэрнэце з'явілася некалькі парталаў, якія тлумачаць беларусам, якім чынам абараняць свой голас.(honestby.org, zubr.in)

яс