Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Калі скончыцца пандэмія?

08.08.2020 16:12
Інтэрв'ю з брытанскім вірусолагам Лешэкам Барысевічам, які распрацаваў вакцыну супраць анкалагічнага захворвання шыйкі маткі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Тыднёвік Polityka друкуе інтэрв'ю з брытанскім доктарам, вірусолагам польскага паходжання Лешэкам Барысевічам, які атрымаў шляхецкае званне Knight Bachelor за распрацоўку вакцыны супраць анкалагічнага захворвання шыйкі маткі.

 Лешэк Барысевіч мяркуе, што вакцына супраць каранавіруса толькі часткова вырашыць праблему. Падобным чынам, як вакцына супраць грыпа не вырашыла ўсёй праблемы з грыпам, аднак дапамагла ў нейкай ступені. Доктар адзначае, што вірус пастаянна мутуе і гэтыя мутацыі атакуюць чалавека.

- Ведаючы іншыя вірусы можна меркаваць, што з часам смяротнасць стане меншай. Для таго, каб жыць вірус павінен размнажацца ў жывых арганізме, таму звычайна вірусы развіваюцца ў такія віды, якія могуць распаўсюджвацца не выклікаючы бачных сімптомаў. Яны мала шкодзяць і таму чалавек іх ігнаруе і заражае іншых, – адзначае доктар Барысевіч.

Паводле яго, калі б мы нічога не рабілі, вірус забіў бы найслабейшых, а астатнія атрымаюць імунітэт. Але пераважная частка краін уводзіць сродкі аховы, каб пазбягаць ахвяр.

Польскі вучоны чакае вакцыны супраць каранавіруса. Ён спадзяецца, што масавая вытворчасць пачнецца ў наступным годзе і калі ўдасца забяспечыць вакцынацыю для ўсяго свету і ўсюды будзе праводзіцца маніторынг мутацый, то праз два гады жыццё больш -менш вернецца на старыя рэйкі.

Суразмоўца тыднёвіка Polityka за тое, каб разумна адпускаць паасобныя абмежаванні. Ён, напрыклад, рэкамендуе адчыняць школы. «Бо лепш лічыць шкоды, якія нясе пакіданне дзяцей і прымус заставацца з імі дома для бацькоў» – мяркуе брытанскі доктар, вірусолаг польскага паходжання Лешэк Барысевіч, з якім гутарыў тыднёвік Polityka.

яс