Беларуская Служба

Сёння свята Спаса на святой гары Грабарцы

19.08.2020 11:04
Святая гара Грабарка з’яўляецца мэтай праваслаўных паломніцтваў з 17 ст. 
Аўдыё
  • Святая гара Грабарка з’яўляецца мэтай праваслаўных паломніцтваў з 17 ст.
   2020
Святая гара Грабарка 2020radyjo.net/Анна Пятроўская

19-га жніўня Праваслаўная царква адзначае свята Праабражэння Гасподняга, у народзе названае Спаса. Гэты дзень асабліва ўрачыста праходзіць на святой Гары Грабарцы, што на Падляшшы. Багаслужбы, звязаныя са святам, пачаліся ўжо ўвечары 18-га жніўня. Малітвы ў манастырскіх храмах працягваліся ўсю ноч. Сабралі яны сотні вернікаў, якія на «гару крыжоў» прыехалі, каб памаліцца і падзякаваць Богу.

Святая гара Грабарка з’яўляецца мэтай праваслаўных паломніцтваў з 17 ст. Вернікі прынеслі тады свае крыжы, памаліліся і спынілася эпідэмія халеры, забірала тады сотні ахвяраў.
Паломнікі па сённяшні дзень набіраюць з сабой таксама святую ваду з манастырскай крыніцы ды нясуць на святую гару свае крыжы.

На Святой гары Грабарцы пабывала Анна Пятроўская.


Святая гара Грабарка 2020 Святая гара Грабарка 2020