Перадача каранавіруса SARS-CoV-2 праз прадукты харчавання мала праўдападобная, паведамляе газета Rzeczpospolita. Міжнародная камісія па пытаннях мікрабіялагічных патрабаванняў у галіне прадуктаў харчавання занялася адказам на пытанне, ці каранавірус можа перадавацца праз харчы альбо іх упакоўку. І аказалася, што магчымасць трансмісіі віруса мінімальная. Гэта, дарэчы, пацвердзілі ранейшыя назіранні Упраўлення па санітарнаму нагляду за якасцю харчовых тавараў і медыкаментаў ЗША.
Такім чынам, прадукты харчавання і іх упакоўка не могуць быць чыннікамі рызыкі заражэння. Паводле экспертаў, хоць існуе тэарэтычная магчымасць заражэння каранавірусам пасля прыняцця ў ежу заражанага SARS-CoV-2 харчавання, то аднак такія выпадкі не былі зарэгістраваныя. У сувязі з гэтым спецыялісты падкрэсліваюць, што прадпрыемствы харчовай прамысловасці ды ўстановы грамадскага харчавання павінны канцэнтраваць свае высілкі на ахове працаўнікоў, спажыўцоў і кліентаў ад заражэння каранавірусам ад іншых людзей.
Паведамленні аб тым, што харчаванне можа быць крыніцай трансімісіі віруса, з’явіліся ў сакавіку, на пачатку эпідэміі. Цяпер гэтая гіпотэза ў вялікай ступені была абвергнутая, паведамляе газета Rzeczpospolita.
вс